Здарэнні22

З цацачным пісталетам і панчохамі на галаве

За мінулыя выходныя былі зафіксаваныя адразу два факты нападаў на вясковыя крамы.

За мінулыя выходныя былі зафіксаваныя адразу два факты нападаў на вясковыя крамы.

Так, у суботу ў Пружанскі РАУС патэлефанавала прадавачка крамы «Колас» ў вёсцы Шані Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) і паведаміла, што ў гандлёвую залю зайшоў невядомы і, пагражаючы пісталетам, забраў выручку на суму 1,7 млн. руб. Рабаўнік таксама забраў 100 тыс. у аднаго з пакупнікоў. Прыхапіўшы пляшку гарэлкі, злачынца збег.

У выніку правядзення аператыўна‑пошукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што разбой здзейсніў 25‑гадовы прадпрымальнік з Брэста, які на працягу сутак быў затрыманы.

Як аказалася, малады чалавек быў вінен калі дзвюх тысячаў даляраў, і каб вырашыць фінансавыя пытанні, накіраваўся да бацькоў. Тыя не змаглі яму дапамагчы. Тады, праязджаючы ля крамы, ён прыдумаў іншы план дзе дастаць грошы. Узброіўшыся пісталетам‑запальнічкай, ён накіраваўся ў сельпо.

Як паведамляе прэс‑служба МУС, падобны выпадак здарыўся і ў вёсцы Засеклі ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць).

Схаваўшы твары пад капронавымі панчохамі чорнага колеру, двое злачынцаў уварваліся ў краму і сталі патрабаваць грошы ў касіра. Яны таксама пагражалі цацачным пісталетам. Не разгубіўшыся, прадавачка пачала складаць у пакет усё, што ёй трапілася пад руку. У выніку злачынцы, нічога не падазраючы, выйшлі з крамы з таварам на суму ўсяго толькі 15 тысяч рублёў.

Адным з налётчыкаў аказаўся 18‑гадовы жыхар Смалявічаў, пазней былі затрыманыя і саўдзельнікі злачынства.

ВЖ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць