Спорт

БАТЭ і «Дынама» пераможцу не выявілі

Вынікі 17-га туру чэмпіяната Беларусі па футболе.

У панядзелак матчам у Барысаве паміж БАТЭ і мінскім «Дынама» скончыўся 17 тур чэмпіянату Беларусі па футбол. Цэнтральная гульня туру скончылася нічыёй – 1:1.

У першым тайме гол з пенальці за гульню рукой забіў Сяргей Кісляк, а ў другім Сяргей Крывец лік аднавіў – 1:1.

Толькі ў апошнюю дзесяціхвілінку салігорскі «Шахцёр» забіў два галы жодзінскаму «Тарпеда» – 1:2.

«Віцебск» і «Граніт», якія адчайна змагаюцца за выжыванне, атрымалі сінхронныя мінімальныя перамогі над «Дняпром» і «Мінскам» адпаведна.

Досыць нечакана ў дэрбі каманд з Гарадзенскай вобласці «Нёман» не змог перамагчы «Смаргонь» – 1:1.

З такім самым лікам скончыўся дэбютны ў штурвала МТЗ-РІПА матч для новага галоўнага трэнера Людаса Румбуціса. «Тракатаразаводцы» адыграліся ў сустрэчы з «Дынама» (Брэст) – 1:1.

«Гомель», дзякуючы дублю Майкона Каліжуры, выйграў у Наваполацку ў «Нафтана» – 1:2.

Турнірная табліца пасля 17 тураў выглядае наступным чынам: БАТЭ – 38 пунктаў, «Нафтан», «Дынама» (Мінск), «Шахцёр» – па 28, Нёман» – 27, «Дняпро» – 26, «Тарпеда» – 25, «Гомель», «Дынама» (Брэст) – па 22, «Мінск», «Граніт» – па 20, «Віцебск» – 19, МТЗ-РІПА – 16, «Смаргонь» – 8.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць