У Маскве жанчына пакінула ў храме антываенную запіску, пробашча прымусілі напісаць на яе данос
72-гадовая маскоўская пенсіянерка Галіна Барысава сцвярджае, што на яе склалі пратакол аб дыскрэдытацыі расійскага войска (ч. 1 арт. 20. 3 КаАП РФ) пасля «даносу» пробашча каталіцкага храма Святога Людовіка. Пра гэта яна заявіла праваабарончаму праекту «ОВД-Інфа», паведамляе «Бі-бі-сі».

Яе версія гучыць так: 3 ліпеня яна прымацавала антываенную запіску да сцяга Расіі, які павесілі на храм, у ёй было напісана: «No bellum» («Не вайне» на латыні).
Лісток правісеў хвілін пяць, потым яго, магчыма, убачыла сястра-манашка, і пенсіянерку вылічылі па камерах назірання. Паліцыя, як яна сцвярджае, прыйшла да пробашча храма, які нібыта напісаў на яе заяву для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
20 ліпеня паліцэйскія прыйшлі да жанчыны дадому. Яе не было дома, і дзверы адчыніў сын, які, спалохаўшыся, страціў прытомнасць. Паліцыянты дачакаліся, пакуль пенсіянерка вернецца, затрымалі яе і павезлі ў пастарунак.
Праект не дае версіі настаяцеля каталіцкага храма і паліцыі, «Бі-Бі-Сі» таксама не можа аператыўна даведацца пра іх версіі таго, што адбылося.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары