Грамадства11

Мікалай Аўтуховіч на адзінаццаты дзень сухой галадоўкі з цяжкасцю можа сядзець

Як паведамляе Радыё Свабода, Мікалай Аўтуховіч сёння прысутнічаў на судовым пасяджэнні ў будынку гродзенскай турмы. Яму па-ранейшаму выдзяляюць у зале асобную цесную клетку, і выглядае ён вельмі кепска.

Мікалай Аўтуховіч

На пытанне, ці можа ён сядзець, падсудны адказаў, што здолее, калі паляжыць 15 хвілін, а інакш не можа. На пытанне, ці патрэбен яму лекар, вязень адказаў, што той усё адно нічым не здолее дапамагчы. Лекар заявіў, што Аўтуховіч выглядае адпаведна чалавеку, які галадае без вады 11-ы дзень.

У судзе абвясцілі перапынак да панядзелка, гэта будзе 15-ы дзень галадоўкі, калі Мікалай не пачне піць і есці.

Учора стан Аўтуховіча рэзка пагоршыўся: узмацніліся болі ў жываце, пачалася рэзь, стаў надта часты пульс. Лекар агледзеў яго і паведаміў, што патрэбен дадатковы агляд. У судзе праз гэта зрабілі перапынак. Але ўрэшце вязню не дапамаглі. Укол, які яму рабілі ўчора перад пасяджэннем, не палепшыў ягонае адчуваньне.

Цяпер ён у карцары, дзе няма ложка, а нары могуць апусціць толькі на ноч (гэтае правілы не заўжды выконваюць для «палітычных»). Заўтра ён мае перайсці ў звычайную камеру.

Раней стала вядома, што Аўтуховіч моцна абязводжаны, у яго перасохлі вусны і язык, ад яго ідзе моцны пах ацэтону.

Мікола Аўтуховіч патрабуе сваім галадаваннем толькі аднаго — каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей. Нядаўна абарвалася ліставанне нават са старой маці.

Аўтуховіч — беларускі рэкардсмен у турэмным галадаванні. У 2009 годзе ён галадаваў 90 дзён, у 2005—2006 — 74 дні. Пры гэтым ён піў ваду. У 2013 годзе ён на знак пратэсту парэзаў сабе жывот у турме.

Міколу Аўтуховічу 59 гадоў, ён ветэран вайны ў Афганістане, ваўкавыскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст. За кратамі ён больш як паўтара года, гэта трэцяе па ліку ягонае зняволенне. Усяго па «справе Аўтуховіча» судзяць 12 чалавек. 

Каментары1

  • per aspera
    22.07.2022
    Як такі здзек над найлепшымі Беларусамі церпіць пан Бог усемагутны?!.. Выратуй Божа, гэтага сумленнага чалавека і вывядзі яго з турмы жыввм і здаровым

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць