Свет

Пуцін хоча пабудаваць завод па вытворчасці «Байрактараў»

Уладзімір Пуцін шукае супрацоўніцтва з вытворцам беспілотнікаў «Байрактар». Пра гэта, як паведамляе CNN Türk, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў на з'ездзе сваёй Партыі справядлівасці і развіцця, піша Бі-бі-сі Украіна.

У сваім выступе Эрдаган, лідар гэтай партыі, спачатку папрасіў паплечнікаў данесці да выбаршчыкаў, што Турцыя адыграла велізарную ролю ў стварэнні «збожжавага калідора», а потым загаварыў пра ўзбраенні.

У прыватнасці, ён сказаў, што Пуцін праяўляе цікавасць да заключэння пагаднення і нават гатовы прыняць удзел у будаўніцтве завода па вырабе беспілотнікаў «Байрактар», якія робіць турэцкая кампанія Baykar. 

Іншых дэталяў Эрдаган не прывёў, але вядома, што 5 жніўня ён мае намер наведаць Маскву.

Сам Baykar пры гэтым займае выразна праўкраінскую пазіцыю, яго гендырэктар Халук Байрактар 19 ліпеня казаў, што не будзе пастаўляць беспілотнікі ў Расію. 

Вытворцаў легендарных беспілотнікаў, дарэчы, звязваюць з Эрдаганам роднасныя сувязі. Халук Байрактар заснаваў кампанію разам са сваім братам Сельчукам Байрактарам, які з'яўляецца інжынерам і тэхнічным дырэктарам кампаніі, а таксама зяцем прэзідэнта Турцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць