Грамадства

Пачаў працу мультымедыйны сайт пра Плошчу Перамен

«Мы дадалі яшчэ адну цаглінку памяці ў падмурак нашай супольнай гісторыі», — напісаў у сваіх сацсетках аўтар канцэпцыі праекта пра Плошчу Перамен фатограф Яўген Атцецкі. Учора ў інтэрнэце пачаў працу сайт пра «паўсталы двор», рыхтуюцца да прэзентацыі кніга і выставы.

«Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» — адзін з лозунгаў пратэстаў, якія пракаціліся па ўсёй Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Спазнаванне адно аднаго, адчуванне прыналежнасці да супольнасці па-за межамі сям'і або прафесійнага кола — новае яркае пачуццё, якое да гэтага не ахоплівала шырокія масы. Часта людзі, якія жывуць у гарадах, адасобленыя адно ад аднаго. Ці ведаеце вы імёны сваіх суседзяў? Мабыць, у Беларусі да нядаўняй пары адказ быў бы: «Не».

Дваровы рух стаў значнай з'явай 2020 года ў Беларусі. Сотні тысяч людзей, якія выходзілі як адно цэлае на гарадскія маршы і мітынгі, вярталіся ў свае «спальнікі» і працягвалі актыўнасць там праз знаёмствы са сваімі суседзямі.

Плошча перамен, або, як называюць яе самі жыхары, ПП — толькі адзін з прыкладаў дваровага актывізму. Аднак з гісторыі супраціву жыхароў і іх мужнай барацьбы за свой мурал, за сваіх сяброў і сваю супольнасць вымалёўваецца карціна больш маштабнага канфлікту — каштоўнасцей, поглядаў і сацыяльных груп», — пішуць стваральнікі сайта на ягонай першай старонцы.

Адносна мэты гэтага праекта яны адзначаюць:

«Усё часцей афіцыйныя асобы і дзяржаўныя СМІ спрабуюць сказіць нядаўняе мінулае, у тым ліку гісторыю «паўсталага мінскага дворыка». Мы стварылі гэты праект, каб захаваць храналогію падзей, імёны смелых герояў і гераінь Плошчы перамен. Наша каманда імкнецца прадухіліць перапісванне гісторыі людзьмі, якія незаконна захапілі ўладу летам 2020 года».

На сайце можна знайсці відэа і фатаграфіі жыцця дваровай супольнасці, успаміны жыхароў ПП, асобныя раздзелы прысвечаныя Раману Бандарэнку і Сцяпану Латыпаву.

Ініцыятар праекта — фатограф Яўген Атцецкі, які сам з’яўляецца жыхаром Плошчы Перамен. Яўген здымаў гісторыю двара, будучы ўнутры пратэснага руху, на працягу многіх месяцаў. Толькі ў 2021 годзе ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.

За тэксты, размешчаныя на сайце, адказвала Алеся Песенка, візуальная рэдактура — Маня Хмель, дызайн — Zorka. Сайт даступны на чатырох мовах: рускай, беларускай, ангельскай і польскай, і ажыццявіцца гэтаму дапамаглі Валерыя Хоціна, Крысціна Бандурына, Вольга Бубіч, Наталля Русецкая.

Стварэнне сайту стала магчымым і праз удзел Free Belarus Center, IMS (International Media Support), Instytut Pileckiego.

Каманда адзначае, што ўсё ж цалкам праект пра Плошчу Перамен складаецца з трох частак: сайта, фотакнігі і выстаў.

«Сайт — гэта ў першую чэргу аўтарскі голас, спроба сістэматызаваць і апісаць падзеі. Фотакніга — гэта асабістыя ўспаміны і храналогія. Праект пабудаваны такім чынам, каб сайт і фотакніга дапаўнялі адно аднаго», — тлумачыць адметнасці кожнай часткі Яўген Атцецкі.

На старонцы ёсць магчымасць замовіць кнігу «Плошча Перамен» — яна даступная на платформе Кікстартэр да 16 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць