Грамадства11

Эпідэміёлаг назвала сімптомы амікрона-ніндзя, што прыйшоў у нашу краіну

Захворванне на новы субварыянт штама каранавіруса ВА 2.75 «амікрон-ніндзя», які распаўсюдзіўся па свеце і ўжо пару тыдняў фіксуецца і ў Беларусі, паходзіць на звычайную прастуду, аднак ёсць і свае сімптомы.

Пра іх распавяла sb.by кандыдат медыцынскіх навук, загадчыца кафедры эпідэміялогіі БДМУ Ірына Вальчук.

— Цяпер у Беларусі рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі інфекцыі, выкліканай штамам «амікрон» ВА 2.75. Тым не менш ужо з пачатку жніўня эпідэміёлагі рэгіструюць пэўны рост захворвання COVID-19, у верасні пачнецца больш значны віток (што ў немалой меры звязана з пачаткам адукацыйнага працэсу), які дасягне свайго піку да лістапада-снежня, — кажа Ірына Вальчук. — Цяпер большасць хворых пераносіць інфекцыю ў лёгкай форме, асноўныя сімптомы і клінічныя праявы нагадваюць тыя, што бываюць пры сезонных ВРІ, паколькі перш за ўсё «ніндзя» паражае менавіта верхнія дыхальныя шляхі:

— павышэнне тэмпературы да 38 градусаў, а ў некаторых выпадках і вышэй;

— ламота ў мышцах і суставах;

— начная патлівасць;

— закладзенасць носа, насмарк;

— ахрыпласць або пяршэнне ў горле;

— чыханне і сухі кашаль;

— зніжэнне апетыту, слабасць, галаўныя болі;

— парушэнні працы страўнікава-кішачнага тракту (ЖКТ) — у інфікаваных могуць назірацца млоснасць, ваніты, боль або ўздуцце ў жываце, пякотка, а таксама дыарэя;

 — нячаста адзначаецца страта смаку і нюху;

— у дзяцей магчымыя высыпанні на скуры.

Каментары1

  • Дзед
    24.08.2022
    Чапуха.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць