Грамадства

«Лісты ў клетачку» закрыліся, бо пабачылі, што не даходзяць

Ініцыятыва «Лісты ў клетачку», з дапамогай якой можна было пісаць палітвязням, спыняе існаванне. Прычына ў тым, што ўжо больш за паўгода яны не атрымліваюць адказаў.

«Апошнім часам, ужо больш за паўгода, мы не атрымліваем адказаў. Наогул. Гэта вельмі засмучае і ставіць пад сумнеў сэнс і карыснасць нашай працы. У тых, хто выходзіць на волю, мы цікавімся — ці атрымлівалі яны нашы лісты. І даволі часта аказваецца, што не атрымлівалі. Нам вельмі не хочацца проста спансіраваць Белпошту і выкідваць у скрыню тысячы канвертаў і лістоў, а таксама траціць грошы людзей і час валанцёраў», — паведамляюць аўтары праекта.

Яны таксама зазначаюць, што ў праекта не хапае рук і рэсурсаў на аператыўную апрацоўку лістоў, а таксама на менеджмент шматлікіх задач.

«На жаль, у гэтых умовах мы не можам справіцца з гэтымі выклікамі і прымаем рашэнне закрыць ініцыятыву».

Гэтая ініцыятыва была бясплатнай. Людзі дасылалі валанцёрам электронны ліст для палітвязня, а тыя ўжо раздрукоўвалі яго і адпраўлялі. Ініцыятыва працавала са снежня 2020 года.

Данаты, якія засталіся, прадстаўнікі ініцыятывы абяцаюць пераправіць на іншыя праекты. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў4

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў4

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць