Грамадства11

«Разумеў, што яму не менш за 10 гадоў дадуць». Што расказваюць пра былога кадэбэшніка з Барысава, якога асудзілі за падпалы 

Нядаўна былога супрацоўніка КДБ Іллю Трубіна асудзілі на 16 гадоў за падпалы абсталявання па збору платы за праезд «БелТол». Пра мужчыну было вядома вельмі мала. «Наша Ніва» знайшла аднаго з былых сукамернікаў Трубіна.

34-гадовы Ілля сам з Барысава. Да суда яго трымалі ў жодзінскай следчай турме.

Пра працу ён расказваў няшмат. Згадваў толькі, што служыў, а апошнім часам, гаварыў, працаваў дальнабойшчыкам. Казаў, што сышоў з сілавой сістэмы, бо лічыў яе «маразматычнай».

«У камеры ён займаўся спортам, шмат чытаў — на Жодзіне не было магчымасці выбіраць кнігі, што прывозілі, тое і чытаў. Мы ўвесь час гулялі з ім у інтэлектуальныя гульні, у словы. І ён амаль заўсёды выйграваў. Ён пакінуў уражанне эрудзіраванага чалавека, з ім цікава было весці дыялог на многія тэмы — армія, палітыка», — згадвае адзін з сукамернікаў.

Пры вобшуку ў Іллі знайшлі дома пару патронаў (ён казаў, што засталіся пасля палявання). Праз гэтую знаходку яму дадалі крымінальны артыкул.

Што дзіўна, для былога супрацоўніка органаў мужчына быў вельмі гаваркі.

«У турме наогул лепш язык за зубамі трымаць. Ілля часам дастаткова наіўным падаваўся, такая вясковая простасць у ім была. Трохі дзіўна», — дзеліцца сукамернік.

Мужчына вельмі перажываў за жонку з дзецьмі, што яна адна з імі застанецца. Свой учынак з падпалам «БелТол» ён тлумачыў пратэстам супраць бязладдзя ў краіне.

«Ён разумеў, што яму не менш за 10 гадоў дадуць».

КДБ унёс Трубіна ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Суд над мужчынам праходзіў у закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах:

  • ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму;
  • ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзейснены паўторна;
  • ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • ч. 1 арт. 295-3 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Крывела.

Пра затрыманне Трубіна стала вядома летась у жніўні. Нанесеная ім шкода папярэдне склала 450 тысяч рублёў, паведамляў СК.

Каментары1

  • даведка
    09.09.2022
    В Беларуси даже сотрудники КГБ совершают теракты такого уровня, что не смешным оказывается лишь срок.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі6

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі6

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць