Грамадства1919

Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў

У пятніцу Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінета наведалі Бостан, дзе сярод іншага былі прынятыя і ў Гарвардскім універсітэце — адной з найпрэстыжнейшых навучальных устаноў свету.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з бостанскімі беларусамі

Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала стварыць беларускую праграму, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпендый магла б мець назву імя Алеся Бяляцкага.

Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская згадала, што План Маршала, дзякуючы якому адбудоўвалася Еўропа пасля Другой сусветнай вайны, быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. «І цяпер новы План Маршала неабходны для Беларусі», — заявіла Ціханоўская.

Таксама падчас візіту ў Бостан уздымалася пытанне супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным мэдыя і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Каментары19

  • Лол
    25.03.2023
    Галоўнае , каб першымі ў гэтую праграму не залезлі з нагамі Курэйчыкі і сябры Халезіна. Бо сёння ўсё выглядае прыкладна так.
  • адукаваная белнацыя
    25.03.2023
    Грунтоўная адукацыя – гэта штурхач змагання за Вольную Беларусь. Маем жывы прыклад сп. Франака, які, маючы заходнюю адукацыю, здолеў перахапіць ініцыятыву ў расейскамоўнай хеўры ды павёў габінэт Ціханоўскай выгодным белнацыі шляхам.

    Адукоўваймася, сябры, каб жыла Беларусь.
  • Галоуны сяржант палка
    25.03.2023
    Дурасць, на мой погляд. Некальки чалавек пагоду не робяць, ды и не да часу гэта. Патрэбна иншае, прыкладное и масавае. Але на гэта патрэбна рашучасць и ясная апазицыя, рух, а не боутанне языкам.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць