Улада1010

У мінскім аэрапорце Юру Дземідовіча сустрэлі апладысментамі

«Святло выключылі на рэпетыцыі, я ўпаў, зламаў палец», — расказаў ён.

Прадстаўніка Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2009» Юру Дземідовіча, які 22 лістапада вярнуўся з Кіева, у аэрапорце сустрэлі апладысментамі.

«Я вельмі стаміўся, усё гэта вельмі складана, — сказаў Дземідовіч. — Найбліжэйшым часам планую адпачыць, а потым — працаваць». Паводле яго слоў, хутка адбудзецца здыманне кліпа на песню «Чароўны трус».

Выканаўца прызнаўся, што яму вельмі спадабалася ў Кіеве, нават ад'язджаць не хацелася, аднак арганізацыя конкурсу «была крыху не вельмі». «Святло выключылі на рэпетыцыі, я ўпаў, зламаў палец», — сказаў ён. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 19 лістапада, напярэдадні генеральнай рэпетыцыі конкурсу.

Дземідовіч заняў на «Еўрабачанні» дзевятае месца. Першае месца атрымаў 14-гадовы Ральф Макенбах з Нідэрландаў.

Раней канкурсанты з Беларусі двойчы станавіліся пераможцамі дзіцячага «Еўрабачання». У 2007 годзе першае месца заваяваў мінскі школьнік Аляксей Жыгалковіч, у 2005 годзе — Ксенія Сітнік з Мазыра.

Каментары10

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць