Кіно44

«Ваўкі» Колбышава не трапяць у Берлін

Знятая на «Беларусьфільме» карціна не прайшла адбор для ўдзелу ў Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Знятая на «Беларусьфільме» карціна «Ваўкі» не прайшла адбор для ўдзелу ў Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Пра гэта паведаміла галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Наталля Сцяжко 14 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Нагадаем, у канцы жніўня «Беларусьфільм» заявіў аб намеры ўпершыню прадставіць сваю мастацкую стужку на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, што пройдзе ў лютым 2010 года. На Берлінале планавалася накіраваць псіхалагічную драму «Ваўкі» рэжысёра Аляксандра Колбышава паводле матываў аднайменнай аповесці Аляксандра Чакменева.

Дзеянне фільма адбываецца ў пасляваенныя гады. Зімой з эшалона з асобымі зняволенымі збягае Кірыл Палятаеў. Прабіраючыся скрозь заснежаны лес, ён дабіраецца да роднай вёскі.

Аднак не ўсе яе жыхары гатовыя прыняць былога аднавяскоўца — на яго ладзяць сапраўднае паляванне. Знаёмыя Палятаева дапамагаюць яму ўцячы ў лес, дзе выратаваны ад людзей-ваўкоў ён натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў. У фільме знятыя Андрэй Панін, Дзмітрый Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін.

На «Беларусьфільме» была створана спецыяльная рабочая група для падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў для ўдзелу ў Берлінале. Сумесна з рэжысёрам і здымачнай групай яна падрыхтавала субцітры да карціны на англійскай і нямецкай мовах, што з'яўляецца адным з галоўных умоў фестывалю.

Сцяжко сцвярджае, што пра фільм «Ваўкі» ў аргкамітэце Берлінале былі вельмі добрыя водгукі, аднак гэта «не іх фармат». «Берлінале — гэта больш арт-хауснае кіно», — адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, тэма Вялікай Айчыннай вайны і яе наступстваў цяпер не выклікае цікавасці ў Еўропе.

Галоўны рэдактар «Беларусьфільма» заявіла, што фільм «Ваўкі» будзе спрабавацца для ўдзелу ў іншых фестывалях. Паводле яе слоў, найлепшы фестываль для гэтай карціны — Маскоўскі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект15

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць