Свет1616

Упершыню прадстаўнік нацыяналістаў узначаліць урад Паўночнай Ірландыі

Ірландскія нацыяналісты з «Шын Фейн» упершыню ўзначалілі ўрад Паўночнай Ірландыі. Кіраўнік партыі Мішэль ОʼНіл стала першым міністрам ва ўрадзе, за юніяністамі засталіся пасады спікера і намесніка ОʼНіл.

Мішэль ОʼНіл/ Фота: moneillsf / Twitter

Нацыянал-рэспубліканская партыя «Шын Фейн» упершыню ў гісторыі ўзначаліла ўрад Паўночнай Ірландыі, піша РБК. Лідар партыі Мішэль ОʼНіл была прызначаная на пасаду першага міністра ва ўрадзе, які па ўмовах мірнага пагаднення 1998 года падзяляе ўладу паміж дзвюма асноўнымі супольнасцямі Паўночнай Ірландыі — брытанскімі юніяністамі і ірландскімі нацыяналістамі. 

Дэмакратычная юніянісцкая партыя (DUP) у новым урадзе выступіць у якасці малодшага члена правячай кааліцыі. 

«Дні грамадзянства другога гатунку даўно прайшлі. Сённяшні дзень пацвярджае, што яны ніколі не вернуцца. Як ірландскі рэспубліканец, я абяцаю супрацоўніцтва і шчырыя сумленныя намаганні з брытанцамі, якія прытрымліваюцца юніянісцкіх традыцый і якія шануюць наш саюз», — заявіла ОʼНіл пасля перамогі. 

Каментуючы 30 гадоў міжканфесійнага канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, яна сказала: «Мы ніколі не павінны забываць тых, хто загінуў ці быў паранены, і іх семʼі. Мне шкада ўсіх загінулых падчас канфлікту. Без выключэнняў». Daily Mail адзначае, што двое стрыечных братоў новага кіраўніка ўрада былі членамі ІРА (Ірландскай рэспубліканскай арміі, радыкальныя нацыяналісты) і былі застрэлены мясцовымі сіламі бяспекі. 

Паўночная Ірландыя была створана як частка Злучанага Каралеўства з пратэстанцкай большасцю ў 1921 годзе, пасля таго як паўднёвая частка Ірландыі, дзе большасць насельніцтва — каталікі, здабыла незалежнасць. 

Яшчэ ў траўні 2022 года «Шын Фейн», якая выступае за абʼяднанне Ірландыі, упершыню ў гісторыі атрымала перамогу на выбарах у рэгіянальны парламент, тады як юніяністы паказалі толькі другі вынік. Праз год партыя атрымала большасць мандатаў на выбарах у мясцовыя органы ўлады, што таксама адбылося ў першы раз. Аднак больш за паўтара года кааліцыйны ўрад рэгіёну не ўдавалася сфарміраваць.

Каментары16

  • James Connolly
    04.02.2024
    Ёсік

    Калі Вы думаеце, што Шын Фэйн альбо, прыкладам, шатляндзкая SNP ці валійская Plaid Cymru рэпрэзэнтуюць замшэлы кансэрватыўны нацыяналізм узору БНФ пачатку 90х, то баюся Вас расчараваць. Гэта радыкальныя прагрэсіўныя партыі (Шын Фэйн дык увогуле чыста левая партыя, з моцным марксісцкім элементам, SNP тое што называецца broad church -- ад левалібэралаў да ультралевых). Гэта палітычныя сілы, прыязныя іміграцыі, асабліва на тле кіруючай C&UP. Дастаткова згадаць, што старшынём SNP (і, адначасова, Першым міністрам Шатляндзкага ўраду) зьяўляецца Хамза Юсаф, нашчадак імігрантаў з Пакістану. Цяперашнія эўрапейскія нацыяналісты выступаюць за шырокія пераўтварэньні на карысьць сацыяльнай справядлівасьці. І, красамоўная дэталь, у праграме Шын Фэйн -- абвяшчэньне ізраільскага пасла пэрсонай нон-грата ў Ірляндыі на тле гэнацыду ў Газе.
  • Так
    04.02.2024
    Перамаглі нацыяналісты, страшны сон БССР, якім пужалі (асабліва ў 1990-я) і далей пужаюць народ Беларусі.

    А так добра, можа гэта будзе крок да канчатковага аб'яднання Ірляндыі.


  • Максим Дизайнер
    04.02.2024
    Северная Ирландия цэ Северная Ирландия.

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

Швецыя зніжае ўзрост крымінальнай адказнасці да 13 гадоў21

Знойдзены Багдан Юнчык расказаў, дзе хаваўся тры дні13

Беларуска стала італьянскай кіназоркай і адкрыта выступае супраць дыктатуры Лукашэнкі15

«Проста люстэрка». Беларусы паказалі, у што ператварыў дарогі цыклон з ледзяным дажджом

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам29

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць