Свет77

Чацвёртыя суткі гарыць нафтабаза. На дапамогу выпісалі святароў РПЦ

Склад з дызпалівам у Пралетарску Растоўскай вобласці Расіі загарэўся пасля атакі беспілотнікаў. На гэты момант вядома, што гараць як мінімум 20 цыстэрнаў з 74, некаторыя выбухаюць.

Фота: Валгадонская епархія РПЦ

Чацвёртыя суткі гарыць атакаваная беспілотнікамі нафтабаза ў Пралетарску Растоўскай вобласці. Пажар распаўсюдзіўся больш чым на 10 тысяч квадратных метраў, з ім змагаюцца больш за 600 чалавек, самалёт і два пажарныя цягнікі. Гараць не менш 22 з 74 цыстэрнаў з дызпалівам. Часам цыстэрны выбухаюць.

Напярэдадні на падмогу паклікалі двух святароў РПЦ — яны правялі малебен у полі на фоне палаючай нафтабазы. Акрамя таго, яны памаліліся ў будынку раённай бальніцы, дзе знаходзяцца пацярпелыя пажарныя. Паводле афіцыйных звестак, у выніку пажару пацярпелі 42 чалавекі.

У самым Пралетарску неба пацямнела. Пры гэтым Расспажыўнагляд напярэдадні заяўляў, што чысціня паветра ў раёне ў межах нормы.

Нафтабаза ў Пралетарску Растоўскай вобласці была атакаваная беспілотнікамі 18 жніўня. Прычым мясцовыя ўлады заяўлялі пра дзве хвалі нападаў дронаў, якія расійскія СПА нібыта адбілі. Аднак у выніку атакі пачаўся магутны пажар, які не могуць патушыць дагэтуль.

Мясцовыя СМІ пішуць, што нафтабаза належыць засакрэчанаму дзяржпрадпрыемству «Флагман», якое займаецца складаваннем і захоўваннем тавараў. На анлайн-картах база не пазначаная.

Каментары7

  • Янка
    21.08.2024
    Два - замала. Трэба прывезці дырэктара РПЦ Гундзява і ўвесь ягоны сінод. І варта маліцца наўпрост побач з палаючымі цыстэрнамі, каб заклён мацней спрацаваў. Калі хтосці з іх у гэты час і згарыць - гэта будзе Z-ласка нябёс, і яны адразу ж трапяць у рай.
  • Бавоўна
    21.08.2024
    Хай палыхае ўся рабсія
  • Спадар
    21.08.2024
    У якім стагддзі захрасла "союзное государство"???!!!;))))))))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць