Свет1212

Жыхароў расійскіх рэгіёнаў масава выстройвалі ў надпісы ў гонар 72‑годдзя Пуціна

У Расіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, якое прыпадае на 7 кастрычніка. У іх рамках людзей зганялі на плошчы і выстройвалі ў прынагодныя словы і фігуры. Самыя маштабныя акцыі прайшлі ў Маскве і Пецярбургу, піша The Moscow Times.

У Маскве для віншавання Пуціна актывісты «Маладой гвардыі Адзінай Расіі» задзейнічалі 5 тысяч чалавек, якія выстраіліся ў надпіс «С Днём Рождения, президент» на ВДНГ.

Вызначылася і партыя «Адзіная Расія». Яе члены прымусілі выстройвацца ў фігуру з імем Пуціна вучняў пачатковых класаў адной са школ у Растоўскай вобласці.

Таксама прымусілі такім чынам выстройвацца жыхароў, студэнтаў і школьнікаў акупаванай часткі Херсонскай вобласці (Новааляксееўка), Чувашыі (Цывільск), Прыморскага краю (Арцём), Самары і Маскоўскай вобласці (Талдам).

Дарэчы, у 2024 годзе Пуцін атрымаў найменшую колькасць віншаванняў ад замежных кіраўнікоў дзяржаў з пачатку вайны ва Украіне, піша выданне «Агентство» пасля аналізу паведамленняў прэс-службы Крамля.

Усяго з 72‑годдзем Пуціна павіншавалі восем замежных лідараў: прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, прэзідэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Фастэн-Арканж Туадэра, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, кароль Бахрэйна шэйх Хамад бен Іса Аль Халіфа і Аляксандр Лукашэнка. 

З сусветных лідараў праз тэлефон Пуціну асабіста пазваніў толькі прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, астатнія абмежаваліся тэлеграмамі. Лукашэнка ж, як вядома, паляцеў сёння ў Маскву асабіста.

Каментары12

  • Acab
    08.10.2024
    Тут мяне ў адной з галінак камэнтароў выкрылі, што я распальваю варажнэчу да сацыяльнае групы бюджэтнік (ну і з гэтае бот лукапутлераўскі).
    А распавядзіце мне, шыхтавалася ў "72 гады ленінградзкаму карузьліку" сацыяльная група бюджэтнікі ці сацыяльная група прыватнікі, га??
  • Лапата
    08.10.2024
    Яшчэ трохі і рабzіяне дагоняць нацыстаў, тыя таксама выстройваліся ў надпісы ў гонар свайго фюрэра.
  • Ёрк
    08.10.2024
    Acab, не прыкідвайся, шыхтавалася сацыяльная група крэмле-канторскіх рабоў, ці не табе гэта ведаць

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем12

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію9

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць