Свет66

Трамп абвесціў вайну еменскім хусітам

Прэзідэнт ЗША даў загад амерыканскім узброеным сілам прыступіць да нанясення магутных удараў па еменскіх паўстанцах, якія тэрарызуюць рэгіён. 

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Яго словы перадае выданне BBC News.

«Сёння я загадаў Узброеным сілам ЗША прыступіць да рашучых і магутных дзеянняў супраць ёменскіх тэрарыстаў: хусітаў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social, патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што хусіты не спыняюць абстрэлы амерыканскіх і іншых караблёў, самалётаў і беспілотнікаў.

«Паведамляю тэрарыстам-хусітам: ваш час скончыўся. Вы павінны спыніць атакі сёння ж. У адваротным выпадку вас чакаюць такія пякельныя мукі, якіх вы яшчэ не адчувалі», — дадаў прэзідэнт ЗША.

«Нашы адважныя вайскоўцы проста зараз наносяць паветраныя ўдары па базах тэрарыстаў, іх лідарах і супрацьракетнай абароне, каб абараніць амерыканскія марскія, паветраныя і ваенна-марскія актывы і аднавіць свабоду суднаходства», — напісаў Трамп.

Ён таксама заклікаў Іран спыніць аказанне падтрымкі хусітам. «Не смейце пагражаць амерыканскаму народу, яго прэзідэнту, які атрымаў адзін з найбуйнейшых мандатаў у гісторыі прэзідэнцтва, або сусветным суднаходным шляхам.

Калі вы гэта зробіце, асцерагайцеся, бо Амерыка прымусіць вас цалкам адказаць за гэта, цырымоніцца мы з вамі не будзем», — папярэдзіў Трамп.

У дачыненні да Расіі, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны, Трамп і яго адміністрацыя прытрымліваюцца зусім іншай рыторыкі. 

Каментары6

  • Эрик
    16.03.2025
    А Хамас он уже победил с Ираном?
  • Redneck
    16.03.2025
    красноу́ атрымау́ індульгенцыю ад арды
  • Барадзед
    16.03.2025
    Операция "Решительная мощь" началась.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць