Здарэнні33

У «Зялёнай гавані» здарыўся патоп пасля залевы

Валянцін паказаў, як выглядаюць пад’езд і кватэра (яшчэ, на шчасце, без чыставога аздаблення) у «Зялёнай гавані» пасля суботняга дажджу. Як распавядае мужчына, на відэа — нядаўна здадзены дом па вул. Лавандавай, 7, піша Onliner.by.

У кватэры па сценах цякла вада, у будучым жылым пакоі на падлозе ўтварылася шырокая лужына.

У пад’ездзе і тамбуры відаць падцёкі над ліфтам, разводы па сценах, на падлозе таксама шмат вады.

— Звярталіся да забудоўшчыка або ў абслугоўваючую арганізацыю?

— Звярталіся: кажуць, што рамантуюць, потым дакладваюць, маўляў, усё выпраўлена, але пры наступным дажджы ўсё пачынаецца зноў, — скардзіцца Валянцін.

Мужчына адзначае: такая ж праблема ўжо на працягу паўгода пераследуе дом па адрасе вул. Сярэбраны лес, 7.

Вось што распавялі Onlíner у кампаніі «А-100»:

— Як толькі мы даведаліся пра праблему, на месца выехала брыгада для абследавання даху і пошуку месца праточвання. Мы высветлілі: цэласнасць даху ў доме №4.2 (гэта нумар сіціхауса, гаворка ідзе пра будынак па вул. Сярэбраны лес, 7) не была парушана — сітуацыя ўзнікла з-за жалюзі на вентыляцыйнай шахце. Мы зменім канструкцыю ламеляў, каб такія сітуацыі не паўтараліся. Таксама мы выканаем усе неабходныя рамонтныя работы ў найкарацейшыя тэрміны.

Што датычыцца сітуацыі ў доме 4.6 (вул. Лавандавая, 7), пытанне звязана з засорам ліўневай каналізацыі, таму, на жаль, і адбылося заліванне. Мы прыкладаем усе намаганні, каб ліквідаваць наступствы. На дадзены момант арганізаваны дадатковы кантроль якасці, каб падобнае не паўтаралася. Мы цэнім давер жыхароў і адкрытыя да дыялогу.

Каментары3

  • Мх
    26.05.2025
    Ну дык "Зялёная гавань", ўсё паводле назвы.
  • Звярталіся да забудоўшчыка
    26.05.2025
    чула, што будаўнікам там мала плацяць... але ж нехта добра нажываецца на гэтым
  • ...
    26.05.2025
    Зеленую Гавань построили оттяпав территорию у заказника, так им и надо, пусть топит - месть природы.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць