Грамадства1212

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне

Нядаўна на памежнай заставе «Дзівін» (Кобрынскі раён) адкрылі помнік-бюст герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Расіі Аляксею Лапаціну, які загінуў у 1941-м, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў пры адкрыцці помніка заявіў:

«Мы сёння аднаўляем гістарычную справядлівасць, захоўваючы памяць пра легендарнага начальніка 13‑й заставы 90‑га Уладзімір-Валынскага атрада НКУС».

Сын памежніка Вячаслаў Лапацін выказаў падзяку Лукашэнку: у 2024‑м яго ўказам заставе на мяжы з Украінай было прысвоена імя Аляксея Лапаціна.

Верагодна, адкрыццё помніка стала своеасаблівым адказам Украіне. У 2022‑м брэсцкая абласная газета «Заря» пісала:

«Вуліцы Лапаціна ў Львове больш няма… Не існуе больш і згаданая імянная застава — перадыслакаваная на дзясяткі кіламетраў углыб Валынскай вобласці, цяпер вядомая пад назвай «Паўлавічы».

Пра тое, што праз беларускую мяжу ў 2022‑м расійскія войскі напалі на Украіну, сілавікі лічаць за лепшае не згадваць.

Каментары12

  • айнцвай
    03.11.2025
    "партызаны" рабілі начныя налёты на вёскі , грабілі, забіралі ўсё, хросны майго бацькі казаў, што калі іх мабілізавалі ў 43-44, некаторыя хаваліся па лясах, потым хадзілі па хутарах што кралі, што адбіралі. А калі вайна скончылася запісаліся ў партызаны.
  • Ганьба канешне
    03.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Опять бабло пилили
    03.11.2025
    Украинцам это до сиреневой звезды.

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць