Улада22

Бішкек не будзе патрабаваць выдачы Бакіева

«Народы Кыргызстана і Беларусі перажывуць пытанне Бакіева, і гэта ніякім чынам не адаб’ецца на нашых стасунках», — кажуць у Кыргызстане.

«Народы Кыргызстана і Беларусі перажывуць пытанне Курманбека Бакіева, і гэта ніякім чынам не адаб’ецца на нашых адносінах», — заявіў БелаПАН кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдыль Байсалаў, каментуючы ўчарашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі.

4 мая ў інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць бескарысныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ гутарыць з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».

«Гэта права беларускага кіраўніцтва — не выдаваць Бакіева, — заявіў, у сваю чаргу, Байсалаў. — Але пазіцыя Кыргызстана застаецца нязменнай: Бакіеў з’яўляецца дыктатарам, які узурпаваў уладу, а ўвесь свет назіраў за расстрэлам мірнай дэманстрацыі.

Але мы не збіраемся сварыцца з народам Беларусі з‑за крывавага дыктатара».

Паводле слоў Байсалава, Кыргызстан »паважае суверэннае права Беларусі прадастаўляць сваю тэрыторыю для трэціх асоб». «Але мы разлічваем, што гасціннасцю беларускага народа не будуць злоўжываць, з тэрыторыі Беларусі не будзе зыходзіць пагроза стабільнасці і аднаўленню палітычнага і сацыяльна‑эканамічнага жыцця Кыргызстана», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік апарата часовага ўрада таксама заявіў, што накіраванне запыту беларускаму боку аб выдачы Бакіева — гэта чыста тэхнічнае пытанне.

«Рана ці позна запыт будзе зроблены», — сказаў Байсалаў.

4 мая часовы ўрад Кыргызстана пазбавіў адхіленага ад улады прэзідэнта Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці і даручыў Генеральнай пракуратуры забяспечыць яго экстрадыцыю. Адпаведны дэкрэт падпісала кіраўнік Кабінета міністраў Роза Атунбаева. У дэкрэце ўказана, што »Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян і тым самым сам пазбавіў сябе статусу экс‑прэзідэнта і недатыкальнасці».

Каментары2

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць