Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі
Жыхары расійскага горада Шабекіна Белгарадскай вобласці і іншых памежных з Украінай раёнаў ужо засяліліся ў санаторыі Беларусі, заўважыла «Свабода».

Расійская ўпаўнаважаная ў правах чалавека Таццяна Маскалькова паведаміла, што ў Беларусь на лячэнне накіроўваюць расейскіх грамадзян, якія пацярпелі падчас баёў у Курскай і Белгарадскай абласцях у расійскай вайне супраць Украіны.
«Пры спрыянні беларускага боку з Белгарада і Курска ў Беларусь адправілася першая група, 410 чалавек. Яе праводзілі супрацоўнікі майго апарату і рэгіянальныя ўпаўнаважаныя Жанна Кірэева і Уладзімір Фірсаў. Перад Новым годам санаторна-курортнае лячэнне пройдуць 770 чалавек — у санаторыях «Буг», «Лётцы», «Прыдняпроўскі», «Чонкі» і санаторыі імя Леніна», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Маскальковай.
Маскалькова паведаміла, што арганізавалі адпачынак так званая саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, губернатары Курскай і Белгарадскай абласцей і беларускі бок.
Санаторый «Буг» месціцца ў Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці, «Лётцы» — у Віцебскім раёне, «Прыдняпроўскі» — у Рагачоўскім, «Чонкі» — у Гомельскім раёне, імя Леніна — у Бабруйску. Ніводзін з гэтых санаторыяў не паведаміў аб прыбыцці групы з Расіі.
Маскалькова, якая нарадзілася ў Віцебску, з 2023 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, уведзенымі за поўнамаштабную вайну Расіі супраць Украіны.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары
Хотите - двигайте в Затоку,на Бугаз,в Моршин или Миргород - не путать с Мирноградом. Курортов хватает,милости просим!