Навука і тэхналогіі22

Беларускім правайдэрам забаронена размяшчаць кліентаў на замежных серверах

Беларускім хостынг-правайдэрам забаронена размяшчаць кліентаў на замежных серверах. Такая норма змяшчаецца ва ўказе № 60 і пастанове ўраду № 644.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік адной з буйных хостынгавых кампаній: «Паводле новых правілаў мы не маем права размяшчаць кліентаў за мяжой і вымушаныя прапанаваць перанесці сайты на серверы ў Беларусь».

«Мы гатовыя размясціць кліентаў у Беларусі і замаўляем дадатковыя серверы, але нам кажуць, што іх няма дзе размясціць. У датацэнтрах "Белтэлекама" проста няма месца. Паабяцалі нешта зрабіць, але да 1 ліпеня дакладна нічога не зменіцца, мы не паспеем», — кажа прадстаўнік хостынгавай кампаніі.

Па словах суразмоўцы, у сярэднім каля паловы кліентаў размешчана за мяжой. Гэта тысячы, дзесяткі тысяч кліентаў, і фізічныя асобы хутчэй памяняюць хостынгавую кампанію на замежную, чым пераедуць у Беларусь і зарэгіструюцца.

Хостынгавыя кампаніі з’яўляюцца так званымі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг і павінныя зарэгістраваць усіх сваіх кліентаў у Дзяржаўным рэестры. Кошт адной рэгістрацыі складае 14 тыс. беларускіх рублёў (каля 5 $), і да 1 ліпеня хосцера давядзецца выплаціць БелГІЭ сотні тысяч даляраў. «Аднаразовая выплата такога памеру непад’ёмная. Мы будзем вымушаныя перакласці гэтыя выдаткі на кліентаў», — адзначае суразмоўца.

«Дробныя беларускія хостынгавыя кампаніі адназначна вымушаныя будуць закрыцца», — прагназуе эксперт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць