Улада11

Лукашэнка зноў трапіў у спіс найгоршых дыктатараў свету

паводле версіі амерыканскага часопіса The Foreign Policy.

паводле версіі амерыканскага часопіса The Foreign Policy.

Аляксандар Лукашэнка заняў 22‑ю пазыцыю, Іслам Карымаў — сёмую, Гурбангулы Бэрдымухамэдаў — пятую.

Паводле складальнікаў рэйтынгу, калі б ва ўладзе ў Кіргізстане заставаўся Курманбек Бакіеў, які цяпер знайшоў прытулак у іншага, беларускага дыктатара, то ён, безумоўна, заняў адну з верхніх прыступак гэтага сьпісу. Як лічаць аўтары, самы абуральны і крыўдны аспэкт дэспатызму, гэта калі многія дэспаты кшталту былога кіргіскага лідэра робяць кар’еру на змаганьні за вызваленьне ўласнага народу, як гэта было ў 2005 у час тульпанавай рэвалюцыі.

Часопіс называе падобных Бакіеву «рэвалюцыянэраў» «вызваліцелямі‑алігатарамі».

Што тычыцца беларускага лідэра, «самадзержца і былога старшыню калгасу», то паводле The Foreign Policy, цягам 16 гадоў ён трымае краіну «жалезнай хваткай», »яго жорсткі стыль кіраваньня краінай прынёс яму тытул «апошняга дыктатара Эўропы». Лукашэнка адзіны, хто прытуліў зрынутага сёлета ўвесну лідэра Кіргізстану.

Рэйтынг горшых дыктатараў сьвету паводле The Foreign Policy

1. Кім Чэн Ір, КНДР (16 гадоў ва ўладзе)
2. Робэрт Мугабэ, Зымбабвэ (30 гадоў ва ўладзе)
3. Тан Шве, М’янма (18 гадоў ва ўладзе)
4. Амар Хасан аль‑Башыр, Судан (21 год ва ўладзе)
5. Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, Туркмэністан (4 годы ва ўладзе)
6. Ісая Афэворк, Эрытрэя (17 гадоў ва ўладзе)
7. Іслам Карымаў, Узбэкістан (20 гадоў ва ўладзе)
8. Махмуд Ахмадзінэжад, Іран(5 гадоў ва ўладзе)
9. Мэлес Зэнаўі, Эфіёпія (19 гадоў ва ўладзе)
10.Ху Цзыньтао, Кітай (7 гадоў ва ўладзе)
11. Муамар Кадафі, Лібія (41 год ва ўладзе)
12. Башар аль‑Асад, Сырыя (10 гадоў ва ўладзе)
13. Індрыс Дэбі, Чад (20 гадоў ва ўладзе)
14. Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Экватарыяльная Гвінэя (31 год ва ўладзе)
15. Хосьні Мубарак, Эгіпэт (29 гадоў ва ўладзе)
16. Яя Джамэ, Гамбія (16 гадоў ва ўладзе)
17. Уга Чавэс, Вэнэсуэла (11 гадоў ва ўладзе)
18. Блез Кампаорэ, Буркіна‑Фасо (23 гады ва ўладзе)
19. Ёвэры Мусэвені, Уганда (24 гады ва ўладзе)
20. Поль Кагамэ, Руанда (10 гадоў ва ўладзе)
21.Рауль Кастра, Куба (2 гады ва ўладзе)
22. Аляксандар Лукашэнка, Беларусь (16 гадоў ва ўладзе)
23. Поль Бія, Камэрун (28 гадоў ва ўладзе).

Каментары1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць