Усяго патроху11

Ахтунг! Дробныя камары выбіраюць вялікія гарады

Кожнае лета жыхары гарадскіх кватэр пакутуюць ад нашэсця надзвычай надакучлівых гасцей — дробных камароў.

Гэтыя насякомыя не толькі раздражняюць сваім начным піскам, балюча кусаюцца і прымушаюць бясконца чухацца — яны яшчэ могуць быць прычынай алергічных рэакцый у людзей, схільных да гэтага. Сёлетні год не выключэнне. Больш падрабязна пра гэтых крывасмокаў нам расказала энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова:

Гэтыя камары адносяцца да так званага роду кулекс. Яшчэ іх называюць гарадскімі камарамі,

бо месцам свайго жыхарства яны выбіраюць вялікія гарады. Кулексы вельмі надакучлівыя насякомыя рудога адцення. І хоць яны не малярыйныя, усё ж з’яўляюцца пераносчыкамі іншых інфекцыйных паразітарных захворванняў — такіх, як сібірская язва, бруцылёз, філярытоз, ліхаманка КУ.

Крывасмокі могуць пладзіцца ў пажарных бочках, дробных лужынах, канавах, ямах. З надыходам халадоў большасць з іх гіне, але частка прабіраецца ў памяшканні, дзе цёпла і вільготна.

З падвалаў па вентыляцыйных шахтах камары трапляюць у кватэры. Яны дабіраюцца нават да восьмага-дзявятага паверхаў.

Летам насякомыя могуць разлятацца ў іншыя дамы, знаходзячы сабе новыя месцы выпладу — не толькі падвалы, але і вадаёмы на адлегласці ад 1,5 да 2 кіламетраў. І там зноў адбываецца развіццё кулексаў.

Дамы, дзе выяўлены выплад, стаяць на ўліку на працягу аднаго года. І здымаюцца з яго толькі тады, калі там праведзена дэзінфекцыя, няма вады і камароў. Можа быць праведзена і паўторная апрацоўка.

У рэспубліцы ёсць пабудовы, у якіх на працягу некалькіх гадоў пладзяцца крывасмокі. Але, зразумела, выяўленне выпладу залежыць не толькі ад работы энтамолагаў. Вельмі важна, дзе і як пабудаваны дом. Спецыялісты эпідэміялагічнай службы ўдзельнічаюць у санітарным наглядзе пры будаўніцтве жылля. Перад узвядзеннем дома і выбарам зямельнага ўчастка абавязкова кантралюецца, наколькі глыбока залягаюць грунтовыя воды. Найбольш спрыяльнай для забудовы лічыцца тэрыторыя, дзе грунтовыя воды залягаюць на тры і больш метраў ад паверхні.

— Што могуць супрацьпаставіць самі гараджане атакам кулексаў?

— Варта закрыць сеткай форткі, нацягнуць дробнаячэістую сетку на вентыляцыйныя шахты, асабліва калі адбываецца выплад. Летам трэба прымяняць розныя рэпеленты, адпужвальныя рэчывы, электрафумігатары з пласцінкамі фумітокс.

Падвалы павінны быць асветленыя, у іх не павінна знаходзіцца смецце, нечыстоты. Варта адпампаваць ваду з падвала, высушыць памяшканне, правесці дэзінфекцыю. Падвал заўсёды трэба трымаць зачыненым.

Акрамя таго, уваходныя дзверы павінны шчыльна прылягаць да касякоў, вентыляцыйныя адсекі неабходна абараніць здымнымі рашоткамі, а вокны зашкліць. І яшчэ варта ліквідаваць бліжэйшыя дажджавыя лужыны, ямы з вадой. Бо там, дзе вада, там і камары.

Народная медыцына таксама прапануе раслінныя сродкі супраць крывасмокаў:

1. Карані пырніку тройчы ўскіпяціць у 1,5 л вады. Гэтым адварам праціраць скуру.

2. На падваконні можна раскласці вату, намочаную ў алеі гваздзіка, эўкаліпта, анісу. Калі няма алергіі, алей можна нанесці на скуру.

3. Вазоны з клешчавінай варта паставіць у кожным пакоі.

4. Некалькі разоў на месяц працірайце вокны і дзверы лаўровым алеем.

5. Зусім не даспадобы камарам пах чорнай бузіны і зялёнага таматнага бацвіння.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача16

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах1

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады Еўропы, а праз 5 дзён перадумаў2

У Мастоўскім раёне шматдзетная маці набыла пад жыллё закінуты дзіцячы лагер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача16

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць