Літаратура33

The Dead Feel No Pain

У ЗША па-ангельску выйшла аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць».

У ЗША па-ангельску выдадзеная аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць».

Пераклад зроблены з арыгіналу, надрукаванага ў 3-м томе апошняга збору твораў Васіля Быкава ў 14 тамах.

«Пункт гледжання апавядальніка — 18-гадовага беларускага салдата — робіць «Мёртвым не баліць» вельмі цікавым для даследчыкаў Вялікай Айчыннай вайны, савецкіх нацыянальнасцяў, мовы і ваеннай літаратуры ў цэлым, — кажа ў анатацыі да ангельскага выдання прафесарка ўніверсітэта Паўднёвай Алабамы Мара Казельскі. — Гэтая кніга таксама карысная для навучальных установаў, бо змяшчае перакладныя раманы пра вайну, напісаныя з савецкага пункту гледжання».

Пераклаў аповесць вядомы літаратуразнаўца Джозэф Мозур, у якога гэтая праца заняла апошнія тры гады.

«Вельмі ўразіў драматызм твораў гэтага пісьменніка, незвычайная шчырасць і праўдзівасць аўтарскага апісання падзеяў вайны, — піша ў сваім лісце Джозэф Мозур да журналіста нью-ёркскай газеты «Беларус». І самае галоўнае, [гэтая аповесць] — смелая ў падтэксце крытыка неасталінізму, той сістэмы, што існавала тады ў Савецкім Саюзе».

Джозэф Мозур (нар. у 1949 г.) — унук эмігрантаў з Літвы, якія прыехалі ў ЗША яшчэ да Першай сусветнай вайны. Быкавым зацікавіўся, калі прачытаў «Мёртвым не баліць» у часопісе «Новый мир» у 1981. Тады ён вучыўся на летніх курсах у Маскоўскім дзяржуніверсітэце ў якасці аспіранта. З 1983 і да цяперашняга часу Мозур працуе ва ўніверсітэтах Новага Арлеану, Паўночнай Караліны і Алабамы. Выкладае славістыку, расійскую мову і нацыянальныя літаратуры, што ствараліся ў савецкіх рэспубліках.

Vasil' Bykau. The Dead Feel No Pain. Novel. New York: The Edwin Mellen Press, 2010. 365 p.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць