Грамадства22

У Лідзе прайшлі грамадскія слуханні наконт будаўніцтва завода гарачага ацынкавання

У Лідзе (Гродзенская вобласць) вечарам 27 жніўня адбыліся грамадскія слуханні, прысвечаныя будаўніцтву завода па гарачым цынкаванні буйнагабарытных металаканструкцый.

Будаўніцтва гэтага завода плануецца ў непасрэднай блізкасці ад жылога сектара, за 350 метраў ад вёскі Шырокае і за 800 метраў ад жылога мікрараёна Ліды. На вытворчасці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб'ёмы салянай кіслаты і вадкага цынку.

У сувязі з гэтым жыхары сумесна з грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду!» сабралі 2.900 подпісаў пад патрабаваннем правесці экспертызу ацэнкі ўздзеяння прадпрыемства на навакольнае асяроддзе (АУНА), як гэтага патрабуе Орхуская канвенцыя аб доступе грамадзян да экалагічнай інфармацыі, ратыфікаваная Беларуссю.

Слуханні прайшлі ў памяшканні актавай залы былога клуба абутковай фабрыкі Ліды.

Падчас слуханняў першы намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь заявіў, што падчас праектавання завода быў выкарыстаны вопыт еўрапейскіх дзяржаў. Паводле яго слоў, існуюць заключэнні Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства прыроды аб тым, што вытворчасць, якую плануецца пабудаваць у Лідзе, не прынясе шкоды навакольнаму асяроддзю, на прадпрыемстве будзе замкнёны цыкл вытворчасці, пры якім не дапускаецца выкід адходаў і шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў адзначыў, што АУНА праводзілася ў абход Орхускай канвенцыі. «Сустрэч з жыхарамі вы не правялі, з АУНА не азнаёмілі. У каго, акрамя саміх чыноўнікаў, была АУНА? Ні ў каго. Не было магчымасці правесці незалежную экспертызу», — падкрэсліў Някляеў. Ён засяродзіў увагу на тым, што АУНА выканана тымі, хто зацікаўлены ў рэалізацыі будаўніцтва завода, — НАНБ, праектныя інстытуты, улады Ліды.

Варта адзначыць, што мясцовыя жыхары актыўна ўдзельнічалі ў слуханнях. Аднак яны не атрымалі адказу на пытанні, чаму АУНА выканана без уліку пашырэння вытворчасці, запланаванага на будучыню, якія дапушчальныя нормы пары цынку і салянай кіслаты ўлічваліся пры складанні АУНА і чаму гэты дакумент было немагчыма атрымаць зацікаўленым асобам.

«Было відавочна, што многіх сюды паклікалі "па разнарадцы". Аднак аргументы тых, хто асцерагаецца будаўніцтва завода ў сябе пад вокнамі, не пакінулі іх абыякавымі. І было відаць па рэакцыі залы: бліжэй да заканчэння сходу большасць прысутных хацелі б ведаць пра завод усю праўду, а не выбарачна», — адзначыў Някляеў пасля слуханняў.

«Мы не гаворым, што завод — гэта зло. Але калі жыхары асцерагаюцца будаўніцтва і працы завода ў сябе пад вокнамі, то ўлады павінны прыслухацца да іх і выбраць пляцоўку ўдалечыні ад жылога сектара. Па меншай меры, больш аддаленую», — сказаў Някляеў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць