Спорт

Беларускі трансфер года: Аляксандр Глеб перайшоў у «Бірмінгем»

Самы таленавіты беларускі футбаліст зноў перабіраецца на Туманны Альбіён.

Самы таленавіты беларускі футбаліст зноў перабіраецца на Туманны Альбіён. Аляксандр Глеб аддадзены ў гадавую арэнду клубу Прэм’ер‑лігі «Бірмінгем Сіці».

Здавалася б, гэтая эпапея з пераходам Глеба не скончыцца ніколі. Яшчэ ўвесну беларус пакінуў стан нямецкага «Штутгарта», пасля чаго вярнуўся ў іспанскую «Барселону», якой належыць па кантракце.

Трэнер каталонцам Хасэ Гвардыёла ўсяляк даваў зразумець, што не хоча бачыць Глеба ў складзе сваёй дружыны. Яго не ўключалі нават у заяўкі таварыскіх матчаў. Тым не менш, агент футбаліста працягваў сцвярджаць, што месца Аляксандру толькі ў славутай «Барселоне».

Як бы тое ні было, але паведамленні пра новы кантракт Глеба з’яўляліся штотыдзень. Куды яго толькі не сваталі — «Астан Віла», «Фулхэм», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Мілан», «Баварыя», «Інтэр», «Севілья», «Бешыкташ».

У апошні момант усплыў варыянт з партугальскай «Бенфікай». Расійская і Англійская Вікіпедыі нават ужо паспелі напісаць, што беларус перайшоў у гэты клуб.

Але ў той самы дзень выплыла інфармацыя, што Саша ў «Бірмінгеме». Позна ўвечары былі ўзгодненыя дэталі кантракту.

«Бірмінгем» — гэта не гранд англійскага футболу. Каманда ні разу не была чэмпіёнам краіны. Толькі аднойчы яны выйгравалі Кубак Лігі.

Пасля вайны ў Бірмінгеме быў утвораны беларускі эміграцыйны асяродак. Нават дзейнічаў прыход Жыровіцкай Божай Маці ў Бірмінгеме.

Што да футбольных справаў, то гэта не адзіная каманда ў горадзе. Прынцыповае значэнне носяць матчы з «Астан Вілай».

Пасля трох тураў чэмпіянату Англіі «Бірмінгем» займае шостае месца, маючы пяць пунктаў. Летась каманда заняла дзевятую пазіцыю.

«Бірмінгем» — гэта пяты клуб у кар’еры Глеба. Раней ён выступаў за БАТЭ, «Штутгарт», «Арсенал» (Лондан), «Барселону».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць