Улада44

Калякін не будзе балатавацца ў прэзідэнты

Такое рашэнне было прынята 19 верасня на пленуме партыі, паведаміў яе лідар Сяргей Калякін.

Паводле слоў палітыка, партыя не будзе выстаўляць на выбарах свайго кандыдата на пасаду прэзідэнта. «Паводле нашага меркавання, гэта не мае сэнсу. Гэта мела б сэнс у тым выпадку, калі б апазіцыя на выбарах мела адзіную стратэгію, адзіную тактыку і, як вынік, адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Зараз нічога гэтага няма. Больш за тое, няма адзінага бачання развіцця сітуацыі ў краіне ні падчас выбараў, ні пасля іх. Шматлікія прэтэндэнты ў прэзідэнты ўдзельнічаюць у гонцы паводле прынцыпу «не дагонім, дык сагрэемся», таму падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў мы не наважаны», — сказаў Калякін.

Тым не менш, паведаміў лідар партыі «Справядлівы свет», пленум не забараніў членам партыі працаваць у камандах таго ці іншага прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. «Яны маюць права самі выбіраць, каго падтрымліваць, а каго — не. Гэта іх асабісты выбар», — адзначыў Калякін.

Пры гэтым ён заявіў, што такое рашэнне цалкам не азначае, што партыя застанецца ўбаку ад выбарчай кампаніі. «Мы накіруем свае рэсурсы на тое, каб сумесна з іншымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі мабілізаваць актыўных і неабыякавых грамадзян на тое, каб яны ўзялі актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі. Яны павінны самі узяць удзел у кантролі за падлікам галасоў і спыненні спроб фальсіфікацыі выбараў», — заявіў Калякін.

Вынікам гэтай працы, паводле меркавання палітыка, павінна стаць стварэнне сістэматызаванай факталагічнай базы аб магчымых фальсіфікацыях падчас выбараў. «Калі такія фальсіфікацыі будуць маштабнымі, гэтая база паслужыць падставай для непрызнання вынікаў выбараў як на міжнародным узроўні, так і ўнутры краіны», — заявіў Калякін.

Першым крокам у межах кампаніі «Справядлівыя выбары», паводле яго слоў, стане зварот у Цэнтравыбаркам з патрабаваннем растлумачыць шэраг нарматыўных актаў беларускага заканадаўства. «Мэтай гэтага звароту з’яўляецца тое, каб назіральнікаў рэальна дапусцілі да працэдуры падліку галасоў. Для гэтага не трэба нават змяняць заканадаўства, патрэбна толькі палітычная воля. І ў залежнасці ад таго, які адказ мы атрымаем, гэта будзе „лакмусавай паперкай“ таго, да чаго рыхтуецца ЦВК: да правядзення выбараў ці да маштабных фальсіфікацый», — сказаў Калякін.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць