Грамадства

У пачатку наступнага тыдня — мокры снег

Прагноз надвор’я на 11–13 кастрычніка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у начныя гадзіны 9 і 10 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны захаваюцца замаразкі да 0 — мінус 5°C. 11–13 кастрычніка чакаецца халоднае з ападкамі надвор’е, месцамі пройдзе мокры снег.

У найбліжэйшыя суткі, 9 кастрычніка, па Беларусі без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — мінус 5°С, месцамі тэмпература паветра плюс 1–3°С, днём плюс 7–13°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 10 кастрычніка пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 3–8 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — мінус 5°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах тэмпература паветра плюс 1–4°С, днём плюс 8–13°С. 11 кастрычніка воблачна з праясненнямі.

Ноччу па поўначы, днём месцамі, пераважна па ўсходняй палове, кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег).

Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, днём ва ўсходніх раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 3–10°С.

Заўтра ў Мінску без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Ноччу замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём тэмпература паветра плюс 9–11°С.

10 кастрычніка ў сталіцы без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 10–12°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць