Культура44

А. Надсан: «Разуменьне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разняволеннем»

Сёння ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца».
Яна прысвечана апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктару Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, навуковаму, рэлігійнаму і грамадскаму дзеячу, грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Надсану.

На больш як шасцістах старонках кнігі, што пабачыла свет у выдавецтве «Тэхналогія», чытач знойдзе артыкулы 100 аўтараў з чатырнаццаці краінаў свету. Кніга на дзвюх мовах — ангельскай і беларускай. Калі артыкулы пісаліся на якой-небудзь іншай мове, напрыклад, па-нямецку, яны перакладаліся на ангельскую, калі па-польску ці па-ўкраінску, яны перакладаліся на беларускую.

Такога выдання яшчэ не было ў Беларусі, — адзначае яго складальніца і рэдактарка доктарка тэалогіі Ірына Дубянецкая:

«Ідэя гэтай кніжкі нарадзілася ў 2006-м годзе напярэдадні 80-годдзя айца Аляксандра Надсана.

Айцец Аляксандр — гэта абсалютна ўнікальная постаць у беларускай культурнай і навуковай прасторы, ён адзін зрабіў столькі, колькі звычайна робяць цэлыя пакаленні
навукоўцаў і культурных дзеячаў, і вельмі хацелася неяк гэта ўшанаваць. Таму я падумала, што трэба зрабіць некалькі рэчаў, якія вартыя гэтага чалавека. Узнікла трайная ідэя: зрабіць яму ў падарунак напрастольнае Евангелле ў прыгожай вокладцы і з добрымі беларускімі перакладамі, ганаровы дактарант у добрым універсітэце і тое, што на Захадзе называецца фэстшрыфт».

Фэстшрыфты звычайна робяцца выбітнаму навукоўцу ў нейкай галіне, калі адмыслоўцы гэтай галіны пішуць артыкулы, якія б яны звычайна пісалі, але гэтыя артыкулы складаюцца як шанаванне свайму выбітнаму калегу. Вызначыць, якая навуковая галіна айца Аляксандра Надсана, складальнікам было вельмі цяжка, таму што ён прыклаўся да шмат якіх дысцыплінаў. У выніку ў зборніку прадстаўленыя чатырнаццаць гуманітарных дысцыплінаў і дзевяць багаслоўскіх. Яны дапаўняюцца такой спецыфічнай тэмай, як Чарнобыль, бо 

менавіта айцец Надсан быў першым чалавекам з заходняга свету, які пасля той страшнай трагедыі прыехаў у Беларусь з гуманітарнай дапамогай.
Асобны раздзел кнігі складаюць вершы, прысвечаныя Аляксандру Надсану.

Кніга, якая прэзентуецца, — гэта не толькі набор артыкулаў, гэта яшчэ мастацкая і выдавецкая з’ява, — кажа спадарыня Дубянецкая:

«Тры часткі, многа раздзелаў, і ўсе яны названыя словамі прарока Ісаі. І яны вельмі цікава падабраныя, так што чытач можа паглядзець, што прарок Ісая гаворыць пра беларусістыку, скарыназнаўства, археалогію беларускую… Гэта вельмі цікавая рэч сама па сабе».

На форзацах гэтай кнігі прадстаўленыя тэксты самога айца Аляксандра. А ў якасці эпіграфа ўзятае ягонае выказванне, якое ўжо можна лічыць афарызмам: «Разуменне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разняволеннем».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў7

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў7

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць