У сталіцы прайшоў «Пікет памяці».
У сталіцы прайшоў «Пікет памяці», прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Карціна, якую пабачыш нячаста: на ганку КДБ з'явіліся знічы, свечкі і кветкі.
Як вядома, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў цяперашняй турме КДБ былі знішчаныя некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Сярод забітых былі пісьменнікі Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Аляксандр Чарнушэвіч, Міхась Чарот, дзеячы навукі, культуры, мастацтва. Тая ноч сталася апагеем знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Увогуле, гэты дзень быў насычаны вулічнымі акцыямі. За некалькі гадзінаў да «Пікету памяці» адбыўся «Парад пікетаў»:
-
У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка
-
«Не магу вызваліць палітзняволеных, але магу палепшыць жыццё аднаго чалавека». Беларуска расказала, як стала прыёмнай маці
-
Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры
Каментары