Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі валявую перамогу над «Трактарам»

Трэці матч запар у чэмпіянаце КХЛ выйгралі хакеісты мінскага «Дынама». 17 лістапада ў Чалябінску яны атрымалі валявую перамогу над «Трактарам» з лікам 3:2 (0:1, 0:1, 3:0). Першыя ачкі зарабіў навічок гасцей Пётр Сікора,

са з’яўленнем якога, як і разлічваў галоўны трэнер каманды Марэк Сікора, палепшылася гульня ў большасці.

Шайбы закінулі:

у гасцей — Пётр Сікора (44.07, у большасці, пас — Давід Петрашэк), Петэр Падградскі (51.36, у большасці, пас — Пётр Сікора), Максім Спірыдонаў (51.57, пас — Сяргей Варламаў);

у гаспадароў — Аляксандр Бутурлін (18.31, пас — Мікіта Кароўкін), Сяргей Піскуноў (25.14, пас — Раймон Жыру).

Штрафны час: 12 — 14 (Пётр Сікора, 14.41, Давід Петрашэк, 18.55, 57.43, Джэф Плат, 27.53, Томаш Мойжыш, 34.24, Андрэй Стась, 39.00 — Аляксандр Шынін, 5.10, камандны штраф, 7.44, Канстанцін Касянчук, 31.11, Аляксандр Сазонаў, 42.37, Генадзь Разін, 49.26, Дзмітрый Пестуноў, 51.05, Пётр Вампала, 57.48).

Пасля 26 матчаў «Дынама» з 43 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе ў Заходняй канферэнцыі і восьмае ў агульнай табліцы,
атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 2 па булітах і 9 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 1 па булітах, закінуўшы 79 і прапусціўшы 71 шайбу.

Галявая статыстыка гульцоў: Максім Спірыдонаў — 21 (11+10), Джэф Плат — 17 (9+8), Канстанцін Глазачаў — 17 (6+11), Ёзэф Штумпел — 17 (5+12), Сяргей Дзямагін — 15 (12+3), Петэр Падградскі — 13 (5+8), Давід Петрашэк — 13 (2+11), Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка — па 10 (5+5), Сяргей Варламаў, Дэвід Неміроўскі — па 8 (2+6), Андрэй Антонаў — 8 (0+8), Андрэй Міхалёў — 7 (5+2), Андрэй Стась — 7 (3+4), Томаш Мойжыш — 6 (1+5), Віктар Касцючонак — 6 (0+6), Дзмітрый Корабаў — 3 (1+2), Пётр Сікора, Джордан Хенры, Сяргей Шэлег — па 2 (1+1), Хану-Пека Пікарайнен — 2 (0+2).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:

19 лістапада — з «Салаватам Юлаевым», 21-га — з магнітагорскім «Металургам», 23-га — з «Атлантам».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць