Меркаванні22

Сваякі арыштаваных: Патрабуем ад Лукашэнкі вызвалення закладнікаў

Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справепа падзеях 16 снежня, склалі зварот да кіраўніцтва краін Еўрасаюза і ЗША, Расійскай Федэрацыі, да сусветнай супольнасці.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і мірнай акцыі пратэсту, якая адбылася пасля іх, былі затрыманыя і збітыя сотні грамадзян Беларусі, многія з якіх былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт або выплату штрафу. Мы лічым, што

разгон мірнай акцыі справакавала група правакатараў, асобы якіх могуць быць высветленыя па наяўных фота- і відэазапісах. Наша неразуменне выклікае той факт, што гэтыя асобы да гэтага часу не абвешчаныя ў вышук.
29–30 снежня былі выстаўленыя афіцыйныя абвінавачанні па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках) 22 падазраваным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, у тым ліку чатыром кандыдатам у прэзідэнты: Аляксею Міхалевічу, Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву і Мікалаю Статкевічу.

Акрамя кандыдатаў у прэзідэнты, абвінавачанні выстаўленыя іх давераным асобам. Адносна іх усіх абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы.

Сярод змешчаных у СІЗА КДБ — жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, што робіць закладнікам сітуацыі іх трохгадовага сына, пакінутага без апекі бацькоў.

Па нашых звестках,

некаторым з затрыманых (Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Наталля Радзіна, Мікалай Статкевіч) патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога, немагчымая ва ўмовах СІЗА КДБ.

У сувязі з гэтым мы патрабуем ад А. Лукашэнкі вызвалення ўсіх узятых ім закладнікаў — кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў, журналістаў і незаконна затрыманых людзей.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі, а таксама міжнародную супольнасць — у першую чаргу кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і Расіі — далучыцца да гэтых патрабаванняў. Мы 

прапануем стварыць міжнародную камісію па расследаванні злачынстваў, якія мелі месца падчас выбараў 19 снежня 2010 г. у Беларусі.
Лічым, што да вызвалення ўсіх арыштаваных і затрыманых у сувязі са «справай 19 снежня 2010 г.» апраўданымі могуць быць усебаковыя жорсткія санкцыі з боку ЗША, Еўрасаюза і Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да беларускага рэжыму.

1 студзеня 2011

Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне»

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць