Музыка22

N.R.M. стварыў песню «Аўтарадыё»

Першае выкананне адбылося на «Рок-каранацыі».

Першае выкананне адбылося на «Рок-каранацыі».

Песню музыканты выканалі разам з праграмным дырэктарам радыёстанцыі «Аўтарадыё» Ірынай Львовай. Яна напісана ў знак салідарнасці з супрацоўнікамі радыёстанцыі, вяшчанне якой было спынена ў студзені 2010 года.

Гітарыст і вакаліст калектыву Піт Паўлаў паведаміў, што хутка кампазіцыя «Аўтарадыё» з’явіцца ў інтэрнэце. У сваю чаргу Ірына Львова выказала падзяку ўсім слухачам, якія ў цяжкі момант падтрымалі супрацоўнікаў радыёстанцыі.

Нагадаем, вяшчанне мінскай радыёстанцыі «Аўтарадыё» было спынена 12 студзеня па рашэнні Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, «якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Аналагічная прычына была ўказана ў папярэджанні Міністэрства інфармацыі. Цяпер іск радыёстанцыі да Міністэрства інфармацыі разглядаецца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Падчас «Рок-каранацыі» гледачы апладысментамі ўшанавалі памяць «Рок-князёўны — 2007» Вольгі Самусік, якая памерла 7 снежня 2010 года, роўна за месяц да свайго 26-годдзя, ад пнеўманіі. Яна была вакалісткай гуртоў «Тарпач», Zygimont Vaza, Hasta La Fillsta.

На фестывалі таксама ўшанавалі памяць паэтэсы і журналісткі Таццяны Сапач, якая трагічна загінула ў аўтакатастрофе ў ноч на 28 снежня 2010 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць