Спорт55

Беларускае «класіка»: БАТЭ мацней за «Дынама»

Прынцыповыя супернікі сустрэліся ў Барысаве.

У рамках чацвёртага тура чэмпіяната Беларусі па футболе адбылася першая сёлета сустрэча найбольш прынцыповых супернікаў — БАТЭ і мінскага «Дынама». Матч праходзіў у Барысаве.

Гульня пачалася з таго, што ўжо на 2-ой яе хвіліне «новы беларус» Рэнан Брэсан лік адкрыў. Потым ён жа біў у штангу.

Увогуле, барысаўцы мелі невялікую перавагу на працягу амаль усёй сустрэчы. Некалькі раз за мінчан згуляў варатар, калі і ён быў бяссільны, то дапамагалі абаронцы.

Матч так і скончыўся з лікам — 1:0. «Дынама» не забівае трэцюю гульню запар, а БАТЭ звыкла для сябе займае месца лідара.

Тур прынёс некалькі абсалютна нечаканых вынікаў. Напрыклад, салігорскі «Шахцёр» прайграў у гасцях бабруйскай «Белшыне» — 0:2. Адзін з галоў на разунку ўкраінскага легіянера Лісавога, які набіраў пункты ў кожнай гульні.

«Мінск» дома мінімальна прайграў жодзінскаму «Тарпеда-БЕЛАЗ» — 0:1. Гол забіў Ігар Крывабок.

На вяршыні турнірнай табліцы разам з БАТЭ размясціўся «Гомель». Каманда Алега Кубарава дома ўпэўнена перамагла «Дынама» (Брэст) — 2:0. Галы забілі Зуеў і Дзмітры Платонаў.

Астатнія матчы прынеслі наступныя вынікі: «Нафтан» — «Дняпро» — 6:0, «Нёман» — «Віцебск» — 0:1.

Турнірная табліца пасля чатырох тураў мае наступны выгляд:

«Гомель», БАТЭ — па 8 пунктаў, «Белшына», «Тарпеда-БЕЛАЗ» — па 7, «Шахцёр» — 6, «Дынама» (Брэст), «Мінск», «Дынама» (Мінск) — па 5, «Нёман», «Нафтан», «Віцебск» — па 4, «Дняпро» — 1.

Найлепшы бамбардзір Лісавы («Белшына») — 3 галы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў15

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў15

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць