Грамадства22

Лукашэнка: Затрыманне падазроных у арганізацыі і ўчыненні тэракта ў мінскім метро дазволіла прадухіліць новыя выбухі

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка на нарадзе аб ходзе раскрыцця і расследавання акалічнасцяў выбуху 11 красавіка ў мінскім метро, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Наша шчасце, што мы затрымалі гэтых нягоднікаў і прадухілілі некалькі такіх падзей", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, гэта пацвярджаюць следчыя дзеянні. Разам з тым без адказу пакуль застаецца пытанне аб саўдзельніках і заказчыках тэракта, калі яны ёсць.

"У будучыні нам ні ў якім разе нельга дапусціць паўтору такіх падзей. Але для гэтага вельмі важна знайсці людзей, якія хоць неяк былі датычныя да гэтага", — зазначыў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка падкрэсліў, што для яго "вельмі важна трымаць руку на пульсе". "Спрабуючы выбудаваць нейкую сістэму свайго ўдзелу ў расследаванні тэракта, я атрымліваю практычна ў рэжыме рэальнага часу інфармацыю ад аператыўных груп, якія працуюць па крымінальнай справе, — сказаў прэзідэнт. — Гэтая крымінальная справа павінна быць у самы кароткі тэрмін і якасна даведзена да суда".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тую аператыўнасць, з якой працавалі і працягваюць працаваць усе службовыя асобы, што вядуць і адказваюць за следства. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ні ў якім выпадку нельга дапускаць як паслабленняў, так і нейкіх лішкаў у гэтай крымінальнай справе". "Таму што гэта асаблівая крымінальная справа, і яна застанецца не проста ў архівах, але і ў гісторыі нашай дзяржавы", — сказаў ён. "Усё павінна быць па законе, сумленна і справядліва", — падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка прыняў рашэнне штотыднёва праводзіць такія нарады, разглядаць прамежкавыя вынікі, не ўмешваючыся пры гэтым, паводле яго слоў, у ход следчых мерапрыемстваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-958

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-958

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць