Эканоміка66

Нацбанк пашырае калідор дэвальвацыі, Расія патрабуе яго адмены

«Нацбанк РБ лічыць мэтазгодным змяненне межаў дапушчальных ваганняў курсу рубля да + / - 12 адсоткаў».

Нацбанк Беларусі пашырае з 12 мая калідор змяненняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) да 12% з 8%, зацверджаных асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год. Адпаведная пастанова № 168 было прынята праўленнем НБ РБ 5 мая бягучага года.

«Нацбанк РБ лічыць мэтазгодным змяненне межаў дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют з + / -8 да + / — 12 адсоткаў. Адпаведнае рашэнне праўлення Нацыянальнага банка прынята 5 мая 2011 года па ўзгадненні з органамі дзяржкіравання», — паведамілі ў Нацбанку РБ.

Дадзенае рашэнне рэгулятара дазволіць злёгку знізіць афіцыйны курс рубля, аднак не акажа асабліва ўплыву на сітуацыю на валютным рынку. Як адзначыла крыніца, блізкая да Нацбанка, рашэнне носіць хутчэй тактычны, чым стратэгічны характар.

«Па вялікім рахунку, варта наогул адмяніць калідор», — сказаў яна, падкрэсліўшы, што адмена калідора з’яўляецца адной з умоў надання Расіяй крэдытаў на суму ў 3 млрд. даляраў.

«Рашэнне аб пашырэнні калідору замест яго адмены значна ўскладняе пазіцыю беларускага боку на перамовах у Мінфіне РФ», — паведаміў суразмоўца, даўшы зразумець пры гэтым, што адмена калідора як такога знаходзіцца па-за кампетэнцыяй Нацбанка [што рашэнні прымаюцца ў Адміністрацыі прэзідэнта].

Поўная адмена калідору, па сутнасці, будзе азначаць афіцыйную дэвальвацыю беларускага рубля.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць