Афіша

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» арганізоўвае ў Мінску экскурсіі для вывучэння птушыных галасоў

Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, падобныя экскурсіі нідзе больш у Беларусі не праводзяцца. У іх межах усе ахвотныя пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў-арнітолагаў

могуць паслухаць птушак у зялёных зонах сталіцы: заказніку «Лябяжым», Лошыцкім парку, Батанічным садзе, пойме Свіслачы ў Чыжоўцы.
Удзельнікі экскурсій навучацца адрозніваць птушак па галасах і даведаюцца шмат новага пра жыццё птушак.

Як паведаміў Шайкін, сярод птушак, якія лёгка пазнавальныя па спеве, — салавей, пеначка-ценькаўка, драч, берасцянка, валасянка-завірушка. Аднак, паводле яго слоў, ніхто не можа гарантаваць, што птушкі ўсіх гэтых відаў будуць спяваць падчас экскурсіі. Задача арнітолагаў — навучыць удзельнікаў экскурсіі адрозніваць хоць бы пяць відаў птушак, а па магчымасці — больш, сказаў спецыяліст.

Ён падкрэсліў, што некаторыя віды птушак (напрыклад, разнавіднасці чарацянкі) можна адрозніць толькі па галасах, знешне яны вельмі падобныя. Таму экскурсія можа ўяўляць асаблівую каштоўнасць для будучых спецыялістаў-біёлагаў.

Экскурсіі арганізуюцца па заяўках ахвотных для груп колькасцю да 10 чалавек.
Яны праводзяцца ў межах традыцыйнай акцыі АПБ па ўліку салаўёў, якая праходзіць з сярэдзіны мая. У межах гэтай акцыі гарадскім жыхарам прапаноўваецца паведамляць пра месцазнаходжанне пеўчых салаўёў у офіс АПБ. Па выніках улікаў складаецца салаўіная карта Мінска.

Паводле слоў Шайкіна, усяго ў Мінску налічваецца каля 180 відаў птушак, у сталіцы — больш за 350 пар салаўёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні49

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару8

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды15

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец3

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»27

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць