Беларуску застрэлілі каля яе шыкоўнага дома ў Лос-Анджэлесе
Алекс Міхельсон застрэліў жонку перад тым, як застрэліцца самому.
Алекс Міхельсон застрэліў жонку перад тым, як застрэліцца самому. Вера Міхельсон была беларускага паходжання, родам з Мінска.
39-гадовы Алекс Міхельсон і яго жонка, 32-гадовая Вера Міхельсон, былі знойдзеныя медыкамі каля 6:40 вечара ў сераду, паведамляе паліцыя Лос-Анджэлеса. Яны канстатавалі смерць пары і выклікалі паліцыю. Распачатае расследаванне.
Дэтэктывы на месцы здарэння пацвердзілі, што гэта было забойства з наступным самагубствам злачынцы. Перадсмяротнай запіскі не знайшлі, і следчыя апытвалі членаў сям'і, каб выявіць магчымыя матывы злачынства.
Вера Міхельсон атрымала два стрэлы ў галаву, Алекс Міхельсон – адзін, паведамляе NBC4.
Алекс Міхельсон быў доктарам, яго жонка нядаўна скончыла стаматалагічны ўніверсітэт. Праверка базаў дадзеных Каліфарнійскай стаматалагічнай рады паказала, што Вера Міхельсон не мела ліцэнзіі на занятак стаматалагічнай дзейнасцю на момант смерці.
Алекс Міхельсон атрымаў медыцынскую адукацыю ў Маскоўскім медыцынскім стаматалагічным інстытуце і неўзабаве пасля атрымання каліфарнійскай медыцынскай ліцэнзіі ў 1998 амерыканізаваў сваё імя — з Аляксандра на Алекса.
У пары засталося двое дзяцей, 5 і 7 гадоў.
Міхельсоны нядаўна пераехалі ў новы дом. Дэтэктывы паведамілі, што мэблі там пакуль мала.
З верталёта NBC4, які пралятаў над месцам здарэння, заўважылі мужчыну і жанчыну, якія ляжалі мёртвыя на дарозе, з пісталетам на зямлі паміж імі.
Суседзі сказалі дэтэктывам, што яны чулі тры альбо чатыры стрэлы паміж 11 раніцы і поўднем у сераду.
Каментары