Грамадства6565

Дазвол трэ будзе не толькі на масавыя дзеянні, але і на бяздзеянне

Саўмін падрыхтаваў драконаўскія дапаўненні ў Закон аб масавых мерапрыемствах.

Савет Міністраў падрыхтаваў праект змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Дэманстрацыя 19 снежня 2010 года і маўклівыя пратэсты па серадах настолькі напалохалі лукашэнкаўцаў, што і без таго драконаўскі закон, які даваў магчымасць забараніць любы грамадскі сход, дапоўніўся і зусім абсурднымі прапановамі.

Саўмін прапануе атрымліваць дазвол «на масавую прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і пэўны час для здзяйснення загадзя вызначаных дзеянняў ці бяздзеяння,
арганізаваную (у тым ліку праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваiх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту».

Змяненні, імаверна, рыхтавала Міністэрства юстыцыі. Пры міністру Галаванаву яно пачало іграць асаблівую ролю ў наступе на правы і свабоды грамадзян.

Каментары65

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць7

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць7

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць