Эканоміка1313

Сяргей Румас: Адзіны курс валют — адна з ключавых задач

Віцэ-прэм'ер прызнаў, што ў краіне дзейнічаюць тры курсы валют.

З-за множнасці курсаў прадпрыемствы імкнуцца адтэрмінаваць паступленне экспартнай выручкі, каб пазбегнуць абавязковага продажу валюты па заніжаным курсе.

Пра гэта на пасяджэнні Савета міністраў у Мінску 2 жніўня заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

На гэты момант склаліся тры курсы:
афіцыйны — 5.000 рублёў за долар ЗША, ценявы наяўны — 6.200, ценявы безнаяўны — 6.800. «І мы назіраем выдаткі такой сітуацыі. Суб’екты гаспадарання імкнуцца адтэрмінаваць паступленне экспартнай выручкі, каб пазбегнуць яе абавязковага продажу па заніжаным курсе», — падкрэсліў Румас. Новай з’явай у такой сітуацыі стаў, паводле яго слоў, адыход прадпрыемстваў ад разлікаў у свабодна канверсаванай валюце.

«Сёння бачна дынаміка пераходу да разлікаў у валюце, якая не падлягае абавязковаму продажу на біржы. За шэсць месяцаў гэтага года сума паступлення ад экспарту ў беларускіх рублях узрасла амаль у 4 разы ў параўнанні з мінулым годам. Між тым у абмежавана канверсаваных валютах — амаль у 9 разоў», — сказаў Румас. Удзельная вага такіх паступленняў у агульным аб’ёме экспартнай выручкі ўзрасла з 1,5 да 6%.

Віцэ-прэм’ер нагадаў, што насельніцтва некалькі месяцаў не мае магчымасці свабодна набываць замежную валюту і вымушана звяртацца да паслуг ценявога сектара.

Ён падкрэсліў, што адзіны курс — адна з ключавых задач. Паводле слоў Румаса,

з моманту выхаду на адзіны курс жорсткая грашова-крэдытная палітыка павінна стаць галоўным рэгулятарам яго змены.

«З’яўленне павышанага попыту на валюту павінна несці за сабой неадкладнае прымяненне жорсткіх мер рэгулявання.

Вымушанай мерай будзе павышэнне на непрацяглы перыяд стаўкі Нацбанка, у тым ліку стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах падтрымкі ліквіднасці»,
 — зазначыў віцэ-прэм’ер.

Ён паведаміў, што актуальным таксама будзе пытанне рэкапіталізацыі дзяржбанкаў. «Ужо ў трэцім квартале ўрад унясе адпаведную прапанову», — сказаў Румас.

Віцэ-прэм’ер упэўнены, што «паўната рэалізацыі гэтых мер прадвызначыць паспяховасць стратэгіі па выхадзе на адзіны абменны курс, павысіць давер да банкаўскай сістэмы і забяспечыць дадатковы прыток сродкаў насельніцтва, якія павінны стаць крыніцай фінансавання эканомікі на неэмісійнай аснове».

Румас дадаў, што пасля выхаду на адзіны курс вельмі важна забяспечыць устойлівасць абменнага курсу ў доўгатэрміновай перспектыве. «Для гэтага давядзецца выключыць вяртанне да механізму эмісійнай падтрымкі тэмпаў эканамічнага росту, выкарыстаць больш гнуткі рэжым абменнага курсу, рэалізаваць жорсткую грашова-крэдытную і бюджэтна-падатковую палітыку», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць