Эканоміка22

Банкі за мяжой прапануюць даляры за 9,4—27,8 тыс. беларускіх рублёў

Што прапануюць банкі Літвы, Латвіі, Расіі.

У сувязі з валютным крызісам у Беларусі адной з нешматлікіх магчымасцяў легальна купіць валюту за беларускія рублі застаецца звяртанне у банкі за мяжой.

У абменным пункце банка «Цытадэль» (раней «Парэкс») з кругласутачным рэжымам працы на чыгуначным вакзале Вільнюса вечарам 5 верасня даляры можна было прадаць за 8.510 і купіць за 9.400 рублёў, еўра — адпаведна за 12.200 і 13.300 рублёў.

У «Медыцынскім банку» на аўтавакзале, што знаходзіцца побач, крос-курс складаў 8.432–9.404 рублі за даляр і 12.031–13.308 рублёў за еўра.

Гэтыя курсы прыкладна адпавядаюць каціроўкам беларускага чорнага наяўнага рынку і курсам пераліку кошту тавару прадпрымальнікамі.

У банках Латвіі купіць даляр значна даражэй, а прадаць — значна танней. 5 верасня курс куплі наяўнага даляча ў банку «Норвік» складаў 4.873 рубля, продажу — 14.912. Безнаяўныя аперацыі банк праводзіць па дагаворным курсе.

Крыху меншая маржа ў латвійскім аддзяленні шведскага «СЕБ-банка»: 5.103 пры куплі, 13.703 пры продажы для аперацый з далярам і 7.251 і 19.332 рублі пры аперацыях з еўра. Аперацыі ажыццяўляюцца з безнаяўнай валютай.

Банк «Рыетуму» купляе безнаяўныя долары па 9.600 і прадае па 10.200 рублёў, еўра — адпаведна па 13.447 і 14.550.

У Маскве «Эсідбанк» купіць даляры па 7.357 і прадасць па 14.773 рублі, «Інвестыцыйны саюз» — па 5.118 і 27.848 рублёў.

З сярэдзіны чэрвеня курс даляра да беларускага рубля за мяжой значна вырас. На 18 чэрвеня курс даляра складаў: «Цытадэль» — 5.930–6.400 рублёў, «Медыцынскі банк» — 6.000–6.850, «Норвік» — 4.709,5–14.414,3, «СЕБ-банк» — 4.950–10.140, «Рыетуму» — 6.900–7.600.

Афіцыйны курс даляра да беларускага рубля на 6 верасня складае 5.186 рублёў. У сувязі з абмежаваннем адхілення курсу ±2% айчынныя банкі не могуць выставіць курс продажу вышэйшы за 5.290. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць