Усяго патроху22

Прывалка пад Гроднам можа стаць новым курортам

Рака і шматлікія крыніцы мінеральнай вады.

Невялікі пасёлак Прывалка ля беларуска-літоўскай мяжы можа стаць новым беларускім курортам. Архітэктар Уладзімір Ісачэнка распрацаваў падрабязную схему тэрытарыяльнай арганізацыі тут курорта і ў верасні перадаў дакументы ў адміністрацыю СЭЗ «Гроднаінвест».

Тэрыторыя гэтай вёскі, а таксама частка земляў Гродзенскай пушчы ўвайшлі ў склад «Спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парка «Аўгустоўскі канал». Цяпер для інвестараў дзейнічаюць значныя льготы ў падаткаабкладанні, арганізацыі бізнэсу, будаўніцтве па адводзе зямлі і г.д. Гэта значыць, што могуць быць рэалізаваны дарагія праекты па будаўніцтве лякарняў, санаторыяў, пансіянатаў. Раней на іх маглі замахнуцца хіба што ў савецкія часы, калі праводзіліся маштабныя даследаванні беларускіх нетраў на прадмет карысных выкапняў і ў напрамку аздараўлення.

Уласна, гэтыя даследаванні, а таксама асабістыя шматгадовыя напрацоўкі выкарыстаў Уладзімір Ісачэнка, афармляючы падрабязную функцыянальна-планіровачную схему курорта Прывалка. Для кожнага аб’екта ёсць сваё абгрунтаванне. Так, на схеме пазначаныя два санаторыі для дарослых на 350 месцаў і адзін дзіцячы на 150. Лячэбныя карпусы прапаноўваюць пабудаваць на беразе Нёмана, дарэчы, недалёка ад закансерваваных свідравін з мінеральнай вадой. Там жа прадугледжаны спарткомплекс, парк курортны, гатэль, жылая зона, камунальны ўчастак. На беразе ракі Уладзімір Ісачэнка прапануе пабудаваць прыстань.

Развіццю курорта могуць спрыяць унікальныя прыродныя рэсурсы: мінеральныя крыніцы, лячэбныя гразі. У канцы 80-х гадоў на участку Парэчча-Грандзічы-Прывалка зрабілі 26 свідравін і ў 21 з іх выявілі мінеральную ваду хларыдна-кальцыевага тыпу. Свідравіны пазначаныя і на карце-схеме прыкладна там, дзе мог бы размясціцца санаторый, аднак у гэтым месцы іх летась чамусьці засыпалі.

На карце-схеме адзначаны яшчэ адзін санаторый і рэкрэацыйныя зоны з сажалкамі і лячэбнымі паркамі вакол іх. А да шашы па лесе запланавана пракласці лыжаролерную трасу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце5

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ19

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй3

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць