Свет

Ажубаліс: Візіт Клінтан у Літву натхніць дэмакратаў на Усходзе

6-7 снежня ў Літву прыедзе дзяржсакратар ЗША.

6-7 сьнежня ў Літву прыедзе дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, якая павінна выказаць падтрымку дэмакратычным сілам постсавецкіх краін на ўсход ад Літвы, заявіў міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

У Літве Клінтан павінна ўзяць удзел у сустрэчы міністраў краін АБСЭ. Сустрэча пройдзе ў Вільні, бо Літва сёлета старшынюе ў АБСЭ.

«Яна прыяжджае як госьць мерапрыемства, але гэта выдатнае месца, каб адчуць моцны сыгнал у падтрымку дэмакратычных тэндэнцый, дэмакратычных лідэраў і арганізацыяў на паўднёвым усходзе і ўсходзе ад Літвы, для ўсходняй прасторы», – сказаў Ажубаліс у інтэрвію BNS.

«Гэта надасьць сьмеласьці дэмакратычным сілам», – дадаў ён.

Са словаў міністра, у Вільні чакаюць ня толькі афіцыйных прадстаўнікоў з такіх краін, як Беларусь і Расея, але і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і праваабаронцаў. У Літве Клінтан таксама павінна сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

«Я чула, што гэта плянавалася. Аб гэтым ішла гаворка, калі я была ў Дзярждэпартамэнце ЗША», – сказала BNS рэдактарка беларускага партала Хартыя79 Натальля Радзіна, якая атрымала палітычны прытулак у Літве.

Паводле словаў Ажубаліса, другі візыт Клінтан у Літву за апошнія паўгода «сьведчыць, што ЗША не сыходзяць з гэтага рэгіёну».

6-7 сьнежня на сэсію рады АБСЭ павінны зьехацца больш за 40 міністраў, у іх ліку міністры Нямеччыны і Расеі. У Вільню таксама павінна прыехаць і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць