Свет33

У Расіі расце колькасць людзей, якія не валодаюць расійскай мовай

Насельніцтва Расіі ў 2002–2010 гадах скарацілася на 2,3 мільёна чалавек (1,6%) і складае 142 857 000 чалавек, а сярэдні ўзрост расійцаў скараціўся на 1,3 года,
сведчаць канчатковыя дадзеныя Расстата аб выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва, якія будуць апублікаваныя ў пятніцу ў «Расійскай газеце».

Паводле дадзеных Расстата, самае вялікае змяншэнне насельніцтва адбылося ў вёсцы: страты сельскага насельніцтва ў тры разы большыя, чым гарадскога. З 2002 года колькасць сельскіх населеных пунктаў зменшылася на 8,5 тыс.

«Частка сёлаў дэ-факта жывыя. Проста яны ўвайшлі ў склад суседніх гарадоў і памянялі статус. Але частка была ліквідаваная, таму што праз ад’езд жыхароў у гарады і „натуральнага змяншэння“ яны апусцелі. Зрэшты, сельскіх населеных пунктаў, якія дэ-юрэ яшчэ існуюць, але рэальна там ніхто не жыве, перапісчыкі налічылі яшчэ больш — 19,4 тыс. У параўнанні з мінулым перапісам гэта на 48% больш», — гаворыцца ў газеце.

Паводле дадзеных Расстата, найбольш населенымі застаюцца Цэнтральная, Прыволжская і Сібірская федэральныя акругі, на тэрыторыі якіх пражывае больш за 61% насельніцтва краіны. На тэрыторыі гэтых акругаў пражывае 87,6 млн чалавек (61,3% ад усіх жыхароў Расіі). У 2002 годзе гэтая лічба склала 89,4 млн чалавек.

Акрамя таго, у Расіі працягваецца павольнае павелічэнне долі жанчын.
Паводле вынікаў перапісу, цяпер жанчын у Расіі на 10,7 млн больш, чым мужчын. Сярэдні ўзрост расійца, згодна з перапісам, склаў 39 гадоў (у 2002 годзе — 37,7 гадоў).

Колькасць шлюбных пар склала 33 млн (паводле дадзеных перапісу 2002 — 34 млн). З агульнага ліку шлюбных пар 4,4 млн (13%) былі ў незарэгістраваным шлюбе (у 2002 годзе — 3,3 млн).

Вынікі перапісу сведчаць, што 137,02 млн чалавек пазначылі сваю нацыянальную прыналежнасць.
Сярод іх рускіх — 111,02 млн чалавек, татараў — 5,31 млн, украінцаў — 1,93 млн. Колькасць грамадзян Расіі склала 137,9 млн чалавек (99,4% асоб, якія ўказалі грамадзянства), 700 тысяч чалавек маюць грамадзянства іншых дзяржаваў і 200 тысяч — асобы без грамадзянства.

У 2010 годзе валоданне расійскай мовай указалі 138 млн чалавек, у 2002 годзе — 142,6 млн чалавек. Сярод іншых моваў найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца англійская, татарская, нямецкая, чачэнская, башкірская, украінская і чувашская.

Усерасійскі перапіс насельніцтва быў праведзены з 14 па 25 кастрычніка мінулага года. Раней паведамлялася, што канчатковыя вынікі будуць падведзеныя і апублікаваныя на працягу 2011—2013 гг. Адзначалася, што да 30 чэрвеня 2012 павінныя быць падведзеныя вынікі ў дачыненні да колькасці, размяшчэння, ўзростава-полавай структуры, знаходжання ў шлюбе, адукацыі, нацыянальнага складу і валодання мовамі, грамадзянства, крыніц сродкаў да існавання,

эканамічнай актыўнасці, ліку і складу хатняй гаспадаркі, а таксама колькасці асоб, якія часова знаходзіліся на дату правядзення перапісу на тэрыторыі Расіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы3

У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая104

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць