Чацвёра дзяцей пацярпелі ў выніку распылення газу ў вагоне мінскага метро
Выпадак адбыўся вечарам 12 студзеня.
Міліцыя праводзіць праверку па факце распылення газу ў вагоне мінскага метро, у выніку чаго пацярпелі дзеці.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 12 студзеня каля 20.40 ад дыспетчара метрапалітэна паступіла паведамленне пра тое, што на станцыі метро «Плошча Перамогі» ў чацвёртым вагоне электрацягніка адчуваецца пах газу. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна сумесна з машыністам электрацягніка агледзелі вагон. Паводле пасажыраў,
невядомы распыліў газ з балончыка, пасля чаго збег. З боку пасажыраў скаргаў на стан здароўя не паступіла.Пасля агляду вагона электрацягнік працягнуў рух.
Аднак каля 21.40 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што на прыпынку грамадскага транспарту ля гандлёвага цэнтра «Карона» жанчына просіць аб дапамозе. Настаўніца
Падчас руху ў некаторых дзяцей самаадчуванне пагоршылася. Чацвёра дзяцей былі дастаўленыя ў бальніцу.
***
Нагадаем, 19 снежня невядомы распыліў пярцовы газ у рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» ў Беларусі». Гэта адбылося каля 13.00. У офіс на Платонава, 1Б, дзе знаходзіцца рэдакцыя газеты, прыйшоў мужчына, хутчэй за ўсё, гандлёвы агент. У кабінеце бухгалтэрыі мужчына прапаноўваў купіць сродкі ад грызуноў. Пасля таго як супрацоўнікі ЗАТ
Каментары