Усяго патроху11

Паскарэньне эвалюцыі

Эвалюцыя бяжыць усё хутчэй. Усё дзеля таго, што зьмяняюцца кліматычныя ўмовы.

Эвалюцыя бяжыць усё хутчэй. Усё дзеля таго, што зьмяняюцца кліматычныя ўмовы.

«На працягу апошніх 150 гадоў сярэдняя тэмпэратура на паверхні глебы вырасла больш чым на паўградуса Цэльсія. Гэтая на першы погляд невялікая зьмена выклікала мноства іншых, якія могуць уплываць на жыцьцё відаў больш за сам рост тэмпэратуры. Зьмена вільготнасьці і часу працягласьці паасобных пораў году — толькі некаторыя зь іх. Такім вось чынам глябальнае пацяпленьне ўплывае на эвалюцыйныя мэханізмы», — сьцьвярджае прафэсар Артур Ўэйс i ягоная група з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Ірвіне (ЗША).

Эвалюцыя капусных галоваў

У цяпліцы дасьледчыкі з Ірвіну высеялі пустазельле, што расьце на палях, — палявую капусту, Brassica rapa. Насеньне капусты зьбіралася ў два пэрыяды. Частка — у 1997 г., незадоўга да таго, як у Каліфорнію прыйшла засуха, што цягнулася некалькі гадоў, a рэшта — у 2004 г., ужо пасьля засухі. Потым насеньне кожнай групы высейвалася на розных градках i палівалася рознай колькасьцю вады. На адной градцы капуста расла ці не ў пустэльных умовах, a на іншай — на падмоклай глебе. Аказалася, што незалежна ад вільготнасьці глебы расьліны, якія вырасталі з насеньня, сабранага пасьля засухі, квітнелі раней i раней выраблялі насеньне — «прызвычаеныя», што трэба пасьпець, пакуль глеба ня высахне ўшчэнт. Між тым расьліны, якія вырасьлі з насеньня, сабранага да засухі, квітнелі пазьней, бо іх ранейшыя пакаленьні ніколі не «падганяліся» неспрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі. Больш за тое, калі расьліны, якія «позна квітнелі», паліваліся ашчадна, яны вялі, перш чым давалі насеньне. У тых самых умовах тыя, што «квітнелі раней», вельмі добра давалі сабе рады.

Артур Ўэйс падлічыў, што засуха паскорыла генэрацыйны цыкль палявой капусты на цэлых 16 адсоткаў на працягу ўсяго толькі сямі капусных пакаленьняў.

Навуковец узначальвае ініцыятыву «Project Baseline», што зьбірае, высушвае і замарожвае насеньне расьлінаў Паўночнай Амэрыкі. Заангажаваныя ў праект прытрымліваюцца думкі, што празь некалькі дзясяткаў гадоў адны і тыя ж расьліны — прыстасоўваючыся да кліматычных зьменаў — будуць мець крыху іншы генэтычны матэрыял, чым цяпер. «Зьмены клімату могуць прывесьці да выбуху эвалюцыі, a гэта дае дасьледчыкам рэдкі шанец вывучаць гэтыя працэсы амаль сыстэматычна», — лічыць прафэсар Ўэйс.

Хто не прыстасуецца, зьнікне

Безумоўна, ня ўсе зьмены ў паводзінах відаў зьвязаныя з эвалюцыяй. Частка зь іх — гэта «элястычнасьць у адным пакаленьні». Калі вясна прыйдзе хутчэй, дык хутчэй зацьвітуць крокусы. Калі лета будзе цёплае — хутчэй сасьпеюць яблыкі і трускаўкі. Але з Brassica rapa было інакш. Іх вэгетацыя была выразна абумоўленая ранейшымі пакаленьнямі, што разьвіваліся ў сухіх умовах. Навукоўцы перакананыя, што зьмена была запісаная ў генах.

За апошнія некалькі гадоў дасьледчыкі прыкмячаюць усё болей такіх выпадкаў. У Канадзе некаторыя віды вавёрак раней гадуюць патомства, бо толькі тады ў іх ёсьць шанец назапасіць на зіму большую колькасьць харчоў. Крыху цяплейшыя зімы пераканалі птушак віду Sylvia atricapilla, якія ў асноўным жывуць у Эўропе і Паўночнай Афрыцы, зьмяніць свае пералётныя звычкі. Некалі яны, што насялялі паўночныя ўскраіны Эўропы, зімавалі ў Гішпаніі, Партугаліі і Паўночнай Афрыцы. Аднак зь нейкага часу частка іх застаецца на зіму на Брытанскіх выспах.

Птушак, якія адлятаюць у цёплыя краіны, можа быць з часам усё менш. Тыя, што на свае месцы гнездаваньня павінны даляцець з поўдня, ужо на пачатку новага сэзону знаходзяцца на страчаных пазыцыях. Тыя ж, хто застаецца, могуць выбраць сабе лепшае месца для таго, каб зьнесьці яйкі і выхаваць птушанят. Яны таксама могуць раней пачаць пэрыяд гнездаваньня, a гэта азначае, што, маючы лепшы доступ да ежы, яны вырошчваюць мацнейшае патомства.

Таксама магчымы цалкам іншы сцэнар. Дастаткова, каб колькі год запар зіма была больш марознай, чым звычайна, і тады папуляцыя птушак, якія застаюцца ў Вялікабрытаніі, перастане існаваць.

Калі вонкавыя фактары (напрыклад, клімат) пастаянныя, эвалюцыя можа вельмі доўгі пэрыяд «адбывацца прыхавана». Сёньня клімат цяплее, а эвалюцыйны мэханізм рухаецца ўсё хутчэй. Гэта асабліва добра бачна ў выпадку вялікіх папуляцыяў i відаў з кароткім генэрацыйным цыклем. Калі зьмены клімату будуць хуткія, іншыя віды могуць не пасьпець зьмяніцца.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць