Свет33

Прэзідэнта Венгрыі пазбавілі навуковай ступені з-за плагіяту

Будапешцкі універсітэт медыцыны і спорту імя Ігнаца Земельвайса пазбавіў прэзідэнта Венгрыі Пала Шміта ступені доктара навук: у дысертацыі палітыка знайшлі даслоўныя запазычанні з іншых навуковых прац.

Рэктар універсітэта Тывадар Туласай абвінаваціў Шміта ў парушэнні прафесійных і этычных нормаў навуковай працы. За пазбаўленне прэзідэнта доктарскай ступені прагаласавалі 33 чальцы навуковай рады ўніверсітэта, і толькі чацвёра выказаліся супраць.

Скандал вакол навуковай ступені палітыка ўзнік у студзені, калі венгерскі эканамічны штотыднёвік HVG абвінаваціў кіраўніка дзяржавы ў плагіяце.

Журналісты выказалі здагадку, што дысертацыя Пала Шміта «Аналіз праграмы сучасных Алімпійскіх гульняў», паспяхова абароненая ім у 1992 г., змяшчае даслоўныя пераклады з работ двух навукоўцаў. Спецыяльная камісія выявіла, што 215-старонкавая дысертацыя палітыка змяшчае «незвычайна вялікі аб’ём даслоўна перакладзенага матэрыялу».

Так, 180 старонак тэксту часткова супадаюць са зместам працы балгарскага даследчыка спорту, напісанай па-французску. Яшчэ 16 старонак былі скапіяваныя з працы нямецкага навукоўца.

Палу Шміту — 69 гадоў. У палітыку ён прыйшоў з спорту. У 1968 і 1972 гадах ён стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у фехтаванні на шпагах.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць