Гісторыя3737

Неверагодная кар’ера Льва Сапегі

4 красавіка спаўняецца 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера.

Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі.

Праваслаўны Сапега атрымаў перадавую пратэстацкую адукацыю: спачатку ў Нясвіжскай школе, якой апекаваўся сам Мікалай Радзівіл Чорны, а пасля — ад 13-гадовага веку — у Лейпцыгскім універсітэце.
Яму давалася рымскае і царкоўнае права, яго захапляла мастацтва Рэнесансу. Кароль і вялікі князь Сцяпан Батура, да якога Сапегу прынялі на службу па вяртанні на радзіму, быў уражаны эрудыцыяй юнака.

У 23-гадовым веку Леў быў ужо сакратаром гаспадарскім, а праз год — пісарам гаспадарскім у Канцылярыі ВКЛ.

Ён ініцыяваў стварэнне Трыбунала ВКЛ — найвышэйшага суду краіны.

Прытым Сапега не быў «батанікам», кажучы сённяшнім слэнгам.

Магутны інтэлект знаходзіў прымяненне не толькі ў юрыспрудэнцыі, але і ў палітыцы, фінансах. Быў ён і ваяром:
змалада браў удзел у Лівонскай вайне, сабраны на яго грошы гусарскі полк удзельнічаў у аблозе Пскова Батурам.

Наступны кароль, Жыгімонт Ваза, даручыў Сапегу працу над трэцяй рэдакцыяй Статуту ВКЛ — зводу законаў краіны.

У 1588 — у 31-гадовым веку — Сапега выдае за свае грошы Статут.
Пра яго якасць і ўніверсальнасць можа сведчыць тое, што нашы продкі будуць карыстацца ім да 1840 года.

«Чалавеку годнаму нічога не мусіць быць даражэйшым за вольнасць», — пісаў Сапега ў прадмове да Статуту.

У 1589 Сапега робіцца канцлерам ВКЛ (прэм’ер-міністрам, калі можна так умоўна накладаць тагачасныя пасады на сённяшнія рэаліі) і застанецца ім 34 гады. Пазней Сапега акумулюе ў руках яшчэ большую ўладу: у 1621 ён зробіцца ваяводам віленскім (г.зн. кіраўніком сталічнага рэгіёна ВКЛ), а ад 1625 — і вялікім гетманам літоўскім (міністрам абароны).

Ласосін, Ружаны, Зэльва, Асвея, Бешанковічы, Бялынічы, Цяцерын, Круглае, Дзятлава, Чарнобыль, Іказнь, Друя, Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел — і гэта яшчэ не поўны пералік уладанняў Сапегі.
Яго багацце дазваляла яму фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў пачатку XVII ст.

Сапега нарадзіўся праваслаўным, пад уплывам Мікалая Радзівіла прыняў кальвінізм, а ў 1588 перахрысціўся ў каталіцтва.

Ён падтрымліваў ідэю царкоўнай уні, бо бачыў у ёй сродак дасягнуць рэлігійнага міру.
Але Сапега рэзка выступаў супраць гвалтоўнага насаджэння любой веры.

Дыпламат Сапега ўзначальваў дыпламатычныя місіі ВКЛ у Маскве, мецэнат Сапега будаваў храмы — касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Св. Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, — адкрываў школы, шпіталі, прытулкі,

кніжнік Сапега сабраў у сваіх маёнтках бібліятэку з трох тысяч тамоў…
Сапега — як і Скарына, Гусоўскі, Астрожскі — быў адным з увасабленняў таго самага «залатога веку» беларускай гісторыі.

А найбольшым матэрыяльным помнікам Льву Сапегу можна лічыць велічны Ружанскі палац, які пачаў стварацца пры ім.

* * *

Віктар Шніп. Балада Льва Сапегі

У Ружанах на вуліцы вецер,
Нібы воўк, што ў начы заблудзіў,
Ля вакон, што да раніцы свецяць,
Прыпыніўся, свой шлях прытаіў
І заціх… І прыцішыў дыханне
Па-над кнігаю новаю ён,
Адзінокі, сівы, бы ў тумане,
І самотны, як вечнасць, як сон,
Леў Сапега, што сёння начуе
Сярод кніг, як сярод цішыні,
У якой па стагоддзях вандруе
Белы рыцар на белым кані.
І гараць свечкі светла, бы ў Храме,
І па кнігах зноў цені, як дым,
Прапаўзаюць, губляюцца з намі
У паветры ад зор залатым.
І запіша ён зноў, што спазнае,
Запісаўшы, закрэсліць ізноў.
Ён — Сапега, Сапегу свет знае,
Як сам знае Сапега любоў
Да зямлі, на якой нарадзіўся,
За якую маліўся і біўся…
І назаўтра ён сядзе ў карэту,
Зноў у Вільню паедзе, у свет,
І за ім, нібы воўк, на край свету
Будзе вецер ляцець след у след…

Каментары37

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць