Улада22

Віцебскі ТБМ патрабуе адстаўкі Радзькова

«У апошнія два гады Міністэрства адукацыі мэтанакіравана выціскае беларускую мову і беларускую літаратуру з вучэбнага і выхаваўчага працэсу», — кажа старшыня абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык.

Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) 18 сакавіка на сваім пасяджэнні прыняла заяву, у якой, у прыватнасці, утрымліваецца патрабаванне адстаўкі міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык.

«У апошнія два гады Міністэрства адукацыі мэтанакіравана выціскае беларускую мову і беларускую літаратуру з вучэбнага і выхаваўчага працэсу, — сказаў І.Навумчык. — Як стала вядома са СМІ, Міністэрства адукацыі, а таксама Саюз пісьменнікаў Беларусі вырашаюць пазбавіць навучэнцаў магчымасці ў дастатковай ступені знаёміцца з творчасцю народных пісьменнікаў і паэтаў Янкі Купалы, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, такіх вядомых беларускіх літаратараў, як Генадзь Бураўкін, Святлана Алексіевіч, Вольга Іпатава, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Вітаўт Чаропка, Міхась Скобла і іншых».

Як ён патлумачыў, у сувязі з гэтым абласная арганізацыя ТБМ вырашыла выказаць свой пратэст, прыняўшы адпаведную заяву.

«Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» абурана такімі дзікунскімі дзеяннямі Міністэрства адукацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі ў адносінах да набыткаў беларускай літаратуры і яе знакамітых творцаў. Мы патрабуем спыніць шалёны наступ на беларускую мову, беларускую літаратуру. Мы выказваем недавер кіраўніцтву Міністэрства адукацыі Беларусі і патрабуем адстаўкі міністра Аляксандра Радзькова. Заклікаем беларускую грамадскасць і арганізацыі ТБМ падтрымаць нашу заяву», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, абласная арганізацыя ТБМ настойвае «вярнуць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны курс «Беларусазнаўства»; аднавіць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі на беларускай мове ў школах з рускай мовай навучання; вярнуць у адукацыйныя стандарты для ўсіх ВНУ абавязковае выкладанне курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка»; адмяніць забарону на афіцыйныя сустрэчы з пісьменнікамі, членамі Саюза беларускіх пісьменнікаў ва ўстановах культуры і адукацыі».

Паводле слоў І.Навумчыка, тэкст заявы накіраваны ў Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», а таксама ў сродкі масавай інфармацыі.

Таццяна ЧАБАТАРОВА, БелаПАН

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну7

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ1

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча18

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку1

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту20

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць