Усё гэта адбылося на вачах сяброўкі, якая прыбегла дахаты і таксама спрабавала зрабіць самагубства.
У в. Солы Гродзенскай вобласці ў нядзелю адбылося пахаванне
Паводле Марыны, у вёсцы мяркуюць, што дзяўчынка з незразумелых прычынаў скончыла жыццё самагубствам, бо на асабістай старонцы «Вконтакте» яна незадоўга да смерці напісала:
«Запомніце мяне такой, якой я была».
«Аднакласніцы яшчэ расказвалі, што бачылі ў яе нядаўна ў заплечніку вяроўку. Але шмат пытанняў…
Яна вісела на вышыні трох метраў ад зямлі. Як яна туды залезла? Усё гэта адбывалася на вачах у сяброўкі, яна нават бачыла, як дзяўчына, знаходзячыся ў пятлі, дрыгала перад смерцю нагамі.
Потым сяброўка прабегла праз усю вёску, нікому нічога не сказаўшы, прыбегла да сябе дадому і таксама здзейсніла спробу суіцыду. Але яе своечасова знайшлі і выклікалі хуткую», — распавяла Марына.
Загінулую пахавалі 13 мая.
«Для ўсёй вёскі гэта быў шок, дзяўчынка з добрай сям’і, вучылася добра, спортам займалася, хлопец быў. Кажуць, начыталіся яны ў інтэрнэце магіі нейкай чорнай, незразумела».Па словах суразмоўніцы, у дом, дзе жыла дзяўчынка, прыходзіла міліцыя, канфіскавалі хатнія камп'ютары.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў пры УУС Гродзенскага аблвыканкама, матэрыялаў у МУС няма, па іх праводзіць праверку пракуратура. У Следчым камітэце па Гродзенскай вобласці паведамілі, што крымінальнай справы не заводзілася, праводзіцца праверка па гэтым факце.
-
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
-
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
-
Магілёвец вырашыў прыбрацца на зіму і спаліў некалькі пабудоў
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары